24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Прэзентацыя кнігі Гунілы Бэргстрэм для дарослых «Суперкніга пра Біла з Болаю (Біл разумны, а Бола вясёлая)»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

21 лістапада ў мінскай прасторы "Кніжная Шафа" (пр. Дзяржынскага, 9; уваход са двара; ст. м. Грушаўка) адбудзецца першая сустрэча-гутарка пра ўнікальную “Суперкнігу пра Біла з Болаю (Біл разумны, а Бола вясёлая)”. Пачатак у 19.00. Уваход вольны

Гэтая кніга для дзяцей пабачыла свет у серыі “Каляровы ровар” Саюза беларускіх пісьменнікаў у выдавецтве “Кнігазбор”. На сустрэчы яе перакладчыкі на беларускую мову Андрэй Хадановіч, Алеся Башарымава і Надзея Кандрусевіч раскажуць пра Гунілу Бэргстрэм, яе выданні, пра Біла і Болу, як яны працавалі і чаму было важна гэта зрабіць.

У хлопчыка Біла з’яўляецца маленькая сястрычка Бола – нагода для радасці, весялосці і гонару. Але час ідзе, і паступова сям’я пачынае разумець, што з Болай адбываецца нешта не тое, яна зусім не размаўляе. Кніга ў вершаванай форме распавядае пра жыццё маленькай дзяўчынкі, якая  ніколі не будзе як усе.  Пра звязаныя  з гэтым радасць і гора, надзею і роспач. Пра тое, наколькі мы гатовыя жыць побач з тымі, хто не падобны да нас. Але найперш гэтая кніга пра любоў і здольнасць прымаць.

Ініцыятыва выдання кнігі належыць Надзеі Кандрусевіч, перакладчыцы са шведскай мовы:

“Я прачытала кнігу пра Біла і Болу чатыры гады таму, і яна вельмі мяне зачапіла — тады я ўжо ведала, што ў нас у сям’і расце асаблівае дзіця — малодшая дачка Марына, — распавядае Надзея. — Уразіла, як гэта ўсё напісанае — няма ніводнага лішняга слова. Усё было дакладна названае сваімі імёнамі, і я зразумела: так мог напісаць толькі той, хто сам прайшоў праз гэта. Я пачала шукаць інфармацыю пра Гунілу, пра яе іншыя кніжкі. У Швецыі яна пазнавальная дзякуючы серыі кніг пра Альфонса Оберга. Гэтыя кнігі таксама вельмі цікавыя, бо аўтарка — тонкі псіхолаг і трапна апісвае свае назіранні. Але кніга пра Біла і Болу, як кажа сама Гуніла, больш складаная, больш асабістая”.

З 1971 года Гуніла Бэргстрэм напісала каля 40 дзіцячых кніг, якія сама і праілюстравала. Яна пісала гісторыю Біла і Болы са сваёй уласнай сям’і: у яе двое дзяцей, а ў малодшай дачкі аўтызм.

Кнігі пра Біла і Болу – класіка шведскай літаратуры, яны шырока чытаюцца ў каледжах і навучальных установах. Паводле іх знятыя анімацыйныя фільмы і зробленыя тэатральныя пастаноўкі.  А ў 2012 годзе на кніжным кірмашы ў Гётэборгу Гуніле Бэргстрэм уручылі залаты медаль “за новы падыход у напісанні і афармленні дзіцячай кнігі з бездакорным адчуваннем дзіцячага светапогляду”.

Гл. таксама: інтэрв’ю з перакладчыкамі: lit-bel.org

Запрашаем

Прэс-служба ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”, lit-bel.org

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Стоимость:

    Бесплатно

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно