24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Каляды

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Дзе сёння маленькі мінчанін можа пабачыць сапраўдныя беларускія Каляды?

Канечне, у Музеі беларускага народнага мастацтва ў Раўбічах!

Дзед Мароз, Санта Клаус, святы Мікола, нават Зюзя -шмат існуе варыяцый сімвала зімовага свята Раства ва ўсім свеце. На Беларусі  свае багатыя традыцыі  гэтага свята, унікальныя і непаўторныя. Музей беларускага народнага мастацтва ў Раўбічах запрашае ўсіх жадаючых пазнаёміцца з традыцыйным абрадам калядавання ў дзіцячай навагодняй праграме “На Каляды ў музей!”

Праграма ўключае экскурсію па музеі, майстар-клас па саломапляценню і сустрэчу з калядоўшчыкамі.

Падчас майстар-класа госці ўласнымі рукамі зробяць цацку “Анёл” з саломкі для хатняй ялінкі.

Завяршэннем наведвання стане сустрэча з калядоўшчыкамі! Яны заспяваюць навагоднія ды калядныя песні, навучаць танцам і  традыцыйным беларускім гульням кожнага ўдзельніка. Цягам 2-2, 5 гадзін госці музея змогуць пагрузіцца ў атмасферу сапраўдных беларускіх Калядаў!

Кошт квітка на 1 удзельніка 16,00 рублёў.

У кошт наведвання ўключаны трансфер ад месца збору групы (г. Мінск) да ганка музея (в. Раубічы)

Магчыма правядзенне праграмы ў любы дзень па замове для группы ад 25 чалавек.

Зборныя групы 23 снежня і 6 студзеня а 9.30.

Падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэл. +375 (29) 135-32-41 і +375 (17) 507-44-69.

 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Стоимость:

    16 руб. на 1 человека

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно