24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Этнапікнік 2017

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Адпачынак на любы густ!

01 ліпеня 2017 года
з 11:30 да 16:00


1 ліпеня 2017 года на тэрыторыі Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту пад Мінскам адбудзецца дабрачынны праект «Этнапікнік з Беларусбанкам».

Арганізатары падрыхтавалі дынамічную праграму ў лепшых беларускіх традыцыях, якая пачне працаваць з 11:30. Хэдлайнерамі музычнай часткі мерапрыемства стануць віртуоз гульні на балалайцы Аляксандр Варанішча і неафольк-рок гурт «Rokash».

Аматараў актыўных забаў чакае катанне на конях і поні, народныя танцы і палёты на мотапараплане, верталёце, паветраным шары, з якіх можна будзе аглядзець маляўнічае навакольнае асяроддзе Беларускага скансэна з вышыні птушынага палёту. 

Пазнаёміцца з міфалогіяй Беларусі можна, прыняўшы ўдзел у квэсце «Таямнічая гісторыя». Тых, хто жадае паспрабаваць сябе ў рамёствах, чакаюць майстар-класы па вырабе лялек-мотанак, а таксама стварэнні традыцыйнага беларускага строю ўласнымі рукамі.

Займальныя зборныя экскурсіі дапамогуць усім жадаючым хаця б на 30 хвілін адчуць сябе часткай старажытных традыцый, даведацца якія былі ў беларусаў грошы і куды яны іх хавалі.

Усіх юных прыхільнікаў беларускай культуры і відэамастацтва чакае мультыплікацыйная праграма «Беларускія казкі» ў школе пачатку XX ст. з в. Калодчына.

Фудкорт зону ў традыцыях беларускай кухні забяспечыць «Беларуская карчма», якая працуе на тэрыторыі музея.
Сюрпрызы і розыгрыш падарункаў ад ААТ «ААБ Беларусбанк», спецыяльная зона для пікніка стануць прыемнымі дапаўненнямі для ўсіх тых, хто прыйдзе на свята.

Акрамя таго, наведвальнікі фэста змогуць зрабіць дабрачынныя ахвяраванні, пералічыўшы з дапамогай сайта SMSbilet.by суму ад 1 бел. руб. у падтрымку ўнікальнага музейнага комплекса пад адкрытым небам у в. Азярцо. Грошы, сабраныя падчас мерапрыемства, пойдуць адразу на рахунак музея, што дапаможа захоўваць унікальную калекцыю беларускай традыцыйнай драўлянай архітэктуры XVIII – XX стст.

«Этнапікнік 2017» пройдзе з 11:30 да 16:00. 

Даехаць да пляцоўкі (п/а Азярцо, 3 км ад аўтарынка «Малінаўка») можна на асабістым аўтамабільным ці веласіпедным транспарце. А таксама на прыгарадным транспарце ад ст.метро «Пятроўшчына» і «Малінаўка».

Арганізатары:
Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту
ААТ «АСБ Беларусбанк»

Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19:00.
Каса працуе з 11:00 да 18:30.

Паважаныя наведвальнікі!
- Калі ласка, паклапаціцеся пра абутак і вопратку згодна з умовамі надвор’я.
- Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.

Карысныя спасылкі:
by.etna.by
facebook.com/EtnaBY
vk.com/etnaby

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Стоимость билетов:

    Дарослыя — 8,00 руб.
    Школьнікі — 4,00 руб.
    Дашкольнікі — бясплатна

  • Точки продаж:

    - у касе музея 1 ліпеня 2017 

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно