24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Агульная дыктоўка 2022

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

«Агульная дыктоўка» 2022: праверце веданне роднай мовы і дапамажыце Лiдскаму замку атрымаць новы экспанат.

У суботу 3 верасня пройдзе адкрытая дыктоўка па беларускай мове «Агульная дыктоўка». Выказаць любоў да роднай мовы i праверыць сваё веданне арфаграфіі і пунктуацыі можна анлайн з любой кропкі свету ці афлайн у Мінску. За кожнага ўдзельніка ААТ «Лідскае піва» пералічыць грошы на набыццё новага экспаната для Лідскага замка.

«Агульная дыктоўка» пройдзе ў Беларусі ў чацвёрты раз, у 2020 годзе напісаць тэкст на роднай мове вырашылi больш за 3 000 чалавек. Каб стаць паўнапраўным удзельнікам праекта ў 2022 годзе, трэба зарэгістравацца на сайце i адзначыць месца, дзе плануеце пісаць: анлайн ці ў Lidbeer DVOR.

3 верасня а 15:00 на youtube-канале і на пляцоўцы ў Мінску пачнецца трансляцыя. Да прызначанага часу пад рукой трэба мець толькі ручку i ліст фармату А4. Абмежаванняў па ўзросту, геаграфіі і нават узроўню мовы для ўдзельнікаў няма — для дыктоўкі арганізатары выбралі тэкст сярэдняй складанасці, каб паказаць адначасна і багацце нашай мовы, і яе меладычную прыгажосць.

Сёлета тэкст дыктоўкі зачытае культавы дыктар беларускага радыё і тэлебачання Уладзімір Баклейчаў. Практычна з першага дня адкрыцця яго голасам «кажа» мінскі метрапалітэн, дзякуючы яму амаль кожны беларус ведае, як гучыць на роднай мове «Нямiга», «Кастрычнiцкая» ці «Купалаўская».

«Беларуская мова — гэта скарб, дзякуючы якому мы адчуваем сваю ўнікальнасць і глыбокую сувязь з каранямі, — адзначылі ў ААТ «Лідскае піва». — Сёлета мы вырашылі не проста выказаць любоў да роднай мовы праз адкрытую дыктоўку, але і набыць для Беларусі каштоўны матэрыяльны скарб. За кожнага ўдзельніка, які дашле сваю працу на праверку, ААТ «Лідскае піва» пералічыць 5 BYN на набыццё новага экспаната для ДУ «Лідскі гісторыка-мастацкі музей», для яго вядомага на ўсю краіну філіяла — Лідскага замка».

Адправіць сваю працу на праверку можна праз асабісты кабінет на сайце, зрабіць гэта трэба 3 верасня да 19:00. Выстаўляць адзнакi будуць прафесійныя філолагі, свае вынікі з каментарамі адмыслоўцаў можна будзе ўбачыць праз 3-4 дні таксама ў асабістым кабінеце.

Выдатнікі, якія напішуць дыктоўку на 8, 9 ці 10 балаў, атрымаюць запрашальныя бiлеты ў Музей лідскага бровара, які адкрыўся ў Лідзе гэтай вясной. На чатырох паверхах гістарычнага будынка сабраныя тысячы экспанатаў, у тым ліку інтэрактыўныя, прысвечаныя гісторыі легендарнага піўзавода і яго заснавальніка Носеля Пупко. Гэты музей з яго экскурсіямі і дэгустацыямі — новая «скарбніца» на карце Беларусі і яшчэ адна нагода наведаць сучасную Ліду.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Отзывы
30 октября 2022 в 11:41

Почти два месяца прошло, а результатов все нет(

05 октября 2022 в 13:20

До сих пор нет оценки за диктант! 14 рабочих дней?!

16 сентября 2022 в 12:40

Прошло две недели с момента написания диктанта, а результат проверки в личном кабинете так и не появился((

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно