24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Конкурс «Калядныя замалёўкі 2016»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры запрашае прыняць удзел у конкурсе «Калядныя замалёўкі 2016»!

Конкурс «Калядныя замалёўкі» на лепшы дзіцячы малюнак ці выраб дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва на калядную тэматыку праводзіцца ўжо 5 гадоў. Ён заснаваны з мэтай развіцця і падтрымкі творчых здольнасцей дзяцей, спрыяе фарміраванню цікавасці да традыцый, гісторыі і культуры Беларусі. 

У конкурсе прымаюць удзел дзеці розных узроставых і сацыяльных груп, у тым ліку і дзеці-інваліды. З работ, прадстаўленых на конкурс, у музеі арганізуецца выстаўка – прастора, дзе дзеці маюць унікальную магчымасць убачыць свае працы ў адным са сталічных музеяў. Па выніках конкурсу вызначаюцца пераможцы ў розных намінацыях. Напярэдадні Новага года праводзіцца ўрачыстае адкрыццё выстаўкі з уручэннем грамат і прызоў пераможцам конкурсу. 

Умовы конкурса:
- Прымаюцца малюнкі і вырабы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва на калядную тэматыку.
- Не больш за 1 працу ад аднаго удзельніка.
- Узрост удзельнікаў ад 5 да 17 гадоў.
- Малюнкі павінны быць аформлены ў рамы, а таксама ўсе работы павінны мець анатацыю, надрукаваную шрыфтам Times New Roman – 16, міжрадковы інтэрвал – 1,0. 

Анатацыя: Імя. Назва работы. Назва ўстановы. Узрост удзельніка.
Прыклад: Іваноў Іван. Калядная зорка. СШ №20. 10 гадоў.

Урачыстае адкрыццё выстаўкі і ўзнагароджанне пераможцаў конкурса адбудзецца 22 снежня а 12-ай гадзіне.
Усе конкурсныя работы будуць экспанавацца ў Музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры з 22 снежня 2016 г. па 15 студзеня 2017 г.

!! Калі ласка, звярніце ўвагу, музей пакідае за сабой права не прынімаць работы, якія не адпавядаюць умовам конкурса (гл.вышэй).

Работы прымаюцца па 12 снежня 2016 г.
па адрасе г.Мінск, Музычны завулак, 5.
Тэлефон для даведак: +375 (17) 220-26-67.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно