24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

На старт, увага, марш!

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» прапануе ўнікальны адукацыйны праект «10 майстэрняў», у якім з 15 па 30 лістапада 2016 года прыме актыўны ўдзел Группа Bouillon (Грузія).

Праект складаецца з 10 аўтарскіх праграм беларускіх мастакоў. Кожная праграма распрацаваная адным з мастакоў і ўключае шасцідзённы закрыты практычны курс і адну публічную сустрэчу з аўтарам.

Але на завяршальны дзясяты курс адукацыйнага праекта мы вырашылі запрасіць грузінскую групу Bouillon з іх аўтарскім курсам «На старт, увага, марш!», які прысвечаны перфарматыўным практыкам у сучасным мастацтве.

15 лістапада а 19-ай гадзіне ў межах адукацыйнага праекта «10 майстэрняў» у галерэі сучаснага мастацтва «Ў» адбудзецца публічная сустрэча з групай Bouillon, якая будзе прысвечана дзейнасці групы, а таксама аўтарскаму погляду на гісторыю мастацтва ад удзельніц Buillon’a Наталлі Ваcадзэ і Кацярыны Кецбая.

16 лістапада пачнецца 6-дзённая майстэрня, дзе ўдзельнікі майстэрні «На старт, увага, марш!» абмяркуюць пытанні, што тычацца мастацкіх перфарматыўных практык, а таксама напрыканцы курса зладзяць свой перформанс і пакажуць яго ў рамках аднаіменнай выставы группы Bouillon у галерэі сучаснага мастацтва «Ў», якая пройдзе з 17 па 30 лістапада.

17 па 30 лістапада галерэя сучаснага мастацтва «Ў» прадставіць праект групы Bouillon «На старт, увага, марш!», які грунтуецца на рэтраспектыўным поглядзе на 8-гадовае існаванне групы Bouillon і экспацізыі яе найбольш вострых прац. Упершыню за гісторыю існавання групы гледачу будзе прапанавана пазна’ёміцца з рознымі падыходамі да мастацкіх практык, якія выкарыстоўваюцца мастакамі, а таксама прасачыць гісторыю развіцця Bouillon’аў.

Група Bouillon з'яўляецца мастацкім калектывам, заснаваным у Тбілісі ў 2008 годзе, у склад якой уваходзяць: Наталля Ваcадзэ, Тэймураз Картлелішвілі, Уладзімер Харціашвілі, Канстанцін Кіціашвілі, Кацярына Кецбая і Зураб Кіквадзэ. Bouillon часта выкарыстоўвае немастацкія стратэгіі ў мастацкім кантэксце і наадварот, працуе вакол пытанняў прыватнай і публічнай прасторы: як сілавыя структуры і іерархіі фарміруюць гэтыя прасторы. Іх падыход часта прымае форму тонкай крытыкі грузінскага постсавецкага грамадства.

У 2013 годзе група Bouillon удзельнічала ў Венецыянскай біенале ў рамках грузінскага павільёна Kamikaze Loggia.

Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» радая запрасіць Вас 15 лістапада ў 19:00 на публічную сустрэчу з групай Bouillon па адрасе: Мінск, пр-т Незалежнасці 37А.

Далучайцеся да ўдзелу ў майстэрні групы Bouillon «На старт, увага, марш!» з 16 лістапада.

А таксама 17 лістапада ў 19:00 запрашаем на адкрыццё праекта «На старт, увага, марш!» па адрасе: Мінск, пр-т Незалежнасці 37А, Галерэя сучаснага мастацтва «Ў». Уваход вольны.


Праект ажыццяўляецца пры падтрымцы НДА Kulturos Ambasada, Літва

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Стоимость:

    Бесплатно

Фотогалерея

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно