24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Дыскусія «Як ажывіць Мінск: Кастрычніцкая vs Зыбіцкая»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Анлайн-часопіс “Ідэя” запрашае на дыскусію “Як ажывіць Мінск: Кастрычніцкая vs Зыбіцкая”.

Рэстарацыі, імпрэзы і вечарыны на Кастрычніцкай ды Зыбіцкай вуліцах Мінска цалкам аднавілі забаўляльную культуру горада. Хто дапамог начному жыццю Мінска выйсці з комы? Чаму ў 2-мільённым Мінску гэта атрымалася толькі нядаўна і як не страціць імпэт? Якія карысныя высновы мы можам зрабіць з кейсаў Кастрычніцкай і Зыбіцкай для развіцця культуры Мінска? 

Нашыя госці - “агенты зменаў” з абодвух цэнтраў прыцяжэння, якія дапамагаюць Мінску стаць сучасным еўрапейскім горадам, не горшым за Варшаву ці Кіеў.

Міла Котка, куратарка фестывалю вулічнага мастацтва Vulica Brazil, супрацоўніца Амбасады Бразіліі ў Беларусі

Дзяніс Вальдэс, саўладальнік бара El Pushka, настаўнік школы барменаў Splash & Dash

Яся Каралевіч-Картэль, журналістка, анлайн-часопіс CityDog.by 

Спікеры падзеляцца ўласным паспяховым досведам і адкажуць на пытанні аўдыторыі ў нефармальнай атмасферы.

Уваход вольны, але трэба зарэгістравацца на падзею тут – bit.ly/2eRvEMQ.
За апошнімі навінамі мерапрыемства сачыце ў адмысловых групах у “Фэйсбуку” і ва “УКантакце”.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Стоимость:

    Бесплатно по регистрации

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно