Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Уручэнне прэміі Шэрмана

Мероприятие в этом городе уже прошло

Жанр Награждение

Цырымонія ўзнагароджання пераможцы адбудзецца ў дзень нараджэння Карласа Шэрмана – 25 кастрычніка, а 19-й гадзіне ў Прэс-клубе (вул.Веры Харужай, 3-601, ст.метро Пл.Якуба Коласа). Уваход вольны!
Пераможца атрымае чэк ад Фонду "Вяртанне" на суму, эквівалентную 2000 у.а.

У кароткім спісе прэміі наступныя перакладчыкі:
Павел Касцюкевіч з перакладам з ангельскай мовы кнігі Дугласа Адамса “Аўтаспынам па галактыцы” (Логвінаў)
Францішак Корзун з перакладам з ангельскай мовы кнігі Клайва Стэйплза Льюіса “Лісты Круцяля” (Галіяфы)
Якуб Лапатка з перакладам з фінскай мовы кнігі “Калевала” (Зміцер Колас)
Алесь Пяткевіч з перакладам з польскай мовы кнігі Сяргея Пясецкага “Багам ночы роўныя” (ТАА «Гайсак»)
Сяргей Сматрычэнка з перакладам з чэшскай мовы кнігі Іржы Кратахвіла “Ляжаць, шэльма!” (Логвінаў)
Юлія Сматрычэнка з перакладам з чэшскай мовы кнігі Патрыка Оўржэдніка “Еўрапеана. Кароткая гісторыя дваццатага стагоддзя” (Логвінаў)

Прэмія імя Карласа Шэрмана за найлепшую беларускую перакладную кнігу, выдадзеную ў 2015 г., заснаваная ў гонар выдатнага беларускага літаратурнага перакладчыка Карласа Шэрмана (1934 – 2005). Сёлета прэмія будзе ўручацца ўпершыню.
Усяго на конкурс была дасланая 21 кніга. Іх пераклалі з 8 моваў 34 перакладчыкі і выдалі 7 выдавецтваў.
У журы ўвайшлі: Лявон Баршчэўскі, Зміцер Колас, Уладзімір Папковіч, Андрэй Хадановіч, Юля Цімафеева.
Сузаснавальнікамі прэміі з’яўляюцца Саюз беларускіх пісьменнікаў, Беларускі ПЭН-цэнтр і Дабрачынны фонд “Вяртанне”.

Падзея ў Фэйсбуку – www.facebook.com

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы