24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Матчына хата

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Запрашаем святкаваць Дзень маці разам з Беларускім Скансэнам!

Мама – першае слова ў жыцці кожнага чалавека, яна – наш першы сябар, наш самы мудры настаўнік на жыццевым шляху. Менавіта таму Дзень маці ў Беларусі прымеркаваны да важнага ў праваслаўнай рэлігійнай традыцыі свята – Пакроў Прасвятой Багародзіцы.
У народным календары Пакрава Божай маці адзначаліся заканчэннем працы ў полі і надыходам вясельнай пары. А гэта значыць, што самы час адпачываць і далучацца да сямейных традыцый!

На мерапрыемстве:

  • Святочная музычная праграма;
  • Інтэрактыўна-забаўляльная пляцоўка з народнымі гульнямі для дзяцей і дарослых;
  • Майстар-клас па вырабу цацак у хатніх умовах;
  • Майстар-клас па традыцыйных танцах;
  • Анімацыйны паказ «Калыханкі розных краін свету»;
  • Выстава калысак з розных рэгіёнаў Беларусі;
  • Экскурсія ад жыхароў музейнай вёскі ў помніках сектара «Цэнтральная Беларусь»;
  • Вясёлыя жарты, прыемныя нечаканасці і шмат іншага.
Чакаем Вас!

Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17:00. Каса працуе з 10:00 да 16:30.

За дадатковую плату:
традыцыйныя беларускія стравы ў карчме, лепшыя сувеніры ад народных майстроў.
Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Стоимость:

    Дарослыя 5,00 (80 000) руб.
    Вучні 2,50 (25 000) руб.
    Дзеці дашкольнага ўзросту – бясплатна

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно