24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Закрытие Vulica Brasil

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

2 верасня з 12.00 пачнецца закрыццё фестывалю урбан-арту Vulica Brasil на вуліцы Кастрычніцкай. Пасольства Федэратыўнай Рэспублікі Бразілія ў Рэспубліцы Беларусі зноў аб'ядноўвае бразільцаў і беларусаў, гэтым разам на 24-гадзінным свяце вулічнага мастацтва.

У планах арганізатараў прадставіць новыя муралы і першыя скульптуры. Тут будуць размяшчацца мастацкi і рамесны кірмаш, пройдуць творчыя заняткі для дзяцей. Адкрыецца спартыўная пляцоўка для скейтбардыстаў. Можна будзе назіраць інтэрпрэтацыю графіці ў сучасным танцы, парад барабаншчыкаў і многае іншае.

Неад’емныя частка фэсту — музычна-танцавальныя пляцоўкі, фуд-корты і прагляд фільмаў пад адкрытым небам.

Усё гэта чакае аматараў мастацтва і музыкі на вуліцы Кастрычніцкай ад поўдня суботы да світання нядзелі.

У гэтым годзе Бразілія прадстаўлена наступнымі мастакамі, сапраўднымі "пасламi мастацтва”: OSGEMEOS, Dedablio, Dante Horoiwa, L7M, Zeh Palito, Ramon Martins, Rimon Guimarães. Iх беларускія калегi: ЭХО, Bazinato, Даша Бубен, Ігар Юхневіч, Khvostov, Izum, Marat RGB, Міця Післяк, Сяргей Кірушчанка. Таксама ў фестывалі ўдзельнічаюць архітэктары — з бразільскага боку Лаўрэнса Жыменес, з беларускага Гоша Заборскі і урбан-каманды "Ідэальны Хмарачос" і "Пляж Vulica Brasil", якія ўжо пабудаваныя на Кастрычніцкай вуліцы.

“Раз закрыццё — гэта квiтэнсэнцыя ўсяго, што было зроблена за фестываль, то мы пакажам, якой можа быць вуліца Кастрычніцкая, нашая Vulica Brasil, калі аб'яднаць на ёй творчых людзей з двух кантынентаў. Якой яна можа быць раніцай, калі сонейка ўзыходзіць, і ноччу калі ўсе там тусуюцца", — распавядае куратар фестывалю Міла Котка.

Стань часткай творчай гарадской прасторы ўжо 2 верасня па адрасе Vulica Brasil! Уваход на ўсе мерапрыемствы вольны.

ПРАГРАМА:

Live-cцэна
12:00 Ana Zhdanova
13:00 Afrococoa
14:30 Dzie Mora?
15:25 CherryVata
16:40 Skarlet
18:40 Vibelclub + Batucada + Rimon Guimarães
19:00 афіцыйная частка, передача артыстамі ўсяго створанага мастацтва Менску на дзень народзінаў
20:00 Этна-трыа «Троіца»
21:00 Taran Trio
21:50 Vibeclub
00:00 Shuma feat. I/DEX
02:00 Minsk '81
03:30 Dirty Owl
04:30 I/DEX
06:00 Triangle
10:00 Postoronnih Net
11:00 Morning Batucada

Batucada Vulica Brasil
18:00 Batucada Vulica Brasil (па ўсёй даўжыні вуліцы)

DJ-cцэна
12:00 Pozniak
13:15 Remm
14:00 Максім Шумілін
14:45 Nick Kazantsev
15:45 Alex D
16:30 Popopyaty
17:00 By Soulfam Baile Edtion (live)
17:45 Prokop Jnr
19:00 афіцыйная частка, передача артыстамі ўсяго створанага мастацтва Менску на дзень народзінаў
19:40 Ник Черний
20:30 Laurel
21:30 KorneJ
22:15 Yek Tamarek (BR)
23:15 OSGEMEOS (BR)
01:00 Stereobeaver
02:00 Papa Bo Selektah
03:00 Shumaboy
04:00 I.F.U.
05:00 Morgotika
06:30 Azbukin
07:30 Sabina Muller
08:45 Likedill
10:00 DJ Designer
11:00 DJ Shuffle

Dance-cцэна
12:00 Forró
12:45 Maculelê
13:15 Lindy, Blues, Kizomba
15:00 Capoeira (live)
16:30 Reggaeton, Samba (w. Samba Real), Afro
17:30 Azonto
19:00 афіцыйная частка, передача артыстамі ўсяго створанага мастацтва Менску на дзень народзінаў
20:00 – 06:00 Чэмпіянат па вулічных танцах «Свабода стылю» + afterparty
06:00 Gata

Jam-сцэна + кіно
14:00 Jam sessions
21:00 Прагляд кіно Street River і Uma História de Amor e Fúria

Skate & Chill park, «ИнЖест», «Пастарнак», Kid-зона, Маркеты, Арт-шоп.

Падрабязнасці: https://34mag.net/post/brasil2017
Падзея ў Фэйсбуку: https://www.facebook.com/events/440360136364142/
Падзея Вконтакте: https://vk.com/event152355878

Як і на любое масавае мерапрыемства, не прынось з сабой нічога недазволенага. Ровары можна будзе прышпыліць на паркоўцы ля ўвахода на фэст. Уваход на ўсе мерапрыемствы вольны.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Вход:

    Свободный

Видео

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно