24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Прэзентацыя праекта «Інтэрнэт відэакансультацыі як новы інструмент для павагі, абароны і ажыццяўлення правоў чалавека ў Беларусі»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

11 ліпеня з 18:00 да 20:00 адбудзецца прэзентацыя праекта: «Інтэрнэт відэакансультацыі як новы інструмент для павагі, абароны і ажыццяўлення правоў чалавека ў Беларусі».

Для ўдзельнікаў з рэгіёнаў праезд аплочваецца.
На базе маніторынгу, праведзенага Камітэтам “Салідарнасьць” падчас кампаніі “РАЗАМ СУПРАЦЬ ДЫСКРЫМІНАЦЫІ” (2014-2015гг.) былі выявлены такія формы прыхаваных рэпрэсій актыўных грамадзян, як масавыя звальненні “па кантрактах” членаў незалежных прафсаюзаў на прадпрыемствах (Мікашэвічы, Бабруйск), пазбаўленне ВНУ ад нелаяльных выкладчыкаў (Гродна, Магілёў, Гомель), адмовы у рэгістрацыі ініцыятыўных груп грамадзян(напрыклад, ініцыятыва матуль 328 у Гродна) і інш. У той жа час праведзенае анкетаванне сведчыць, што людзі якія падпадаюць пад прыхаваныя рэпрэсіі, не маюць яснага уяўлення аб механізмах абараны сваіх правоў.Прэзентуемы праект мае на мэце наблізіць міжнародныя праваабарончыя стандарты і адпаведныя механізмы іх абароны да рэальных праблем беларускіх грамадзян, садзейнічаць фармаванню прававой свядомасці грамадскіх актывістаў.

Разам з экспертамі з партнэрскіх арганізацый удзельнікі праекта падрыхтавалі комплексны інфармацыйна-электронны пакет дакументаў, у які ўваходзяць :

  • Відэа - абмеркаванне экспертамі ў студыі праблемаў правапрымяняльнай практыкі па справах, звязаных з праявамі грамадскай актыўнасці;
  • Прагляд відэасведчання ахвяры прыхаваных рэпрэсій і адпаведных парад праваабаронцаў пацярпеламу;
  • Публікацыя на сайцe тэкставых рэкамендацый экспертаў: як магчыма устраніць дадзенае парушэнне праз судовыя, альтэрнатыўныя механізмы ўнутры краіны альбо звяртаючыся да міжнародных інстытуцый;
  • Інструкцыі і алгарытмы дзеянняў у адпаведнай сітуацыі: як адстаяць парушанае права;
  • Прыкладныя ўзоры заяў і скаргаў, з якімі пацерпелы можа звярнуцца у адпаведныя інстанцыі;
Відэакансультацыі у дапамогу грамадскім актывістам дакументуюць наступныя тэмы:
-паўсюдныя парушэнні працоўных адносін (эксперты А.Еськова і С. Антусевіч -Кангрэс незалежных дэмакратычных прафсаюзаў);
-абмежаванні акадэмічных свабод студэнтаў і выкладчыкаў(эксперты У. Дунаеў, А. Граблеўскі - Грамадскі Балонскі камітэт, К. Мурашова - Братэрства арганізатараў студэнцкага самактравання, І. Мурашка - Студэнцкая Рада);
- парушэнні правоў грамадзян на рэгістрацыю ініцыятыўных груп і аб’яднанняў (эксперты В. Смалянка – Офіс прававой трансфармацыі і Ю.Чавусаў - Асамблеяй няўрадавых арганізацый );
- ігнараванне правоў працоўных, якія атрымалі траўму на вытворчасці (эксперты Г. Федыніч і Л. Судаленка – прафсаюз РЭП);
- адміністрацыйны пераслед журналістаў незалежных СМІ(эксперты Б. Гарэцкі і М. Янчук - БАЖ);
- вяртанне да практыкі “палітычнага прызыву” ў войска(эксперты П. Сапелка -ПЦ”Вясна” і В. Каратыш);
- перашкоды у стварэнні беларускамоўных класаў ў сярэдніх школах (эксперты І. Кузмініч, А. Астроўскі,В. Вячорка, Т. Мацкевіч - ТБШ).
Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Стоимость:

    бесплатно

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно