10 ліпеня 2016 года ў Радашковічы, дзе ў далёкім 1882 годзе быў ахрышчаны Янка Луцэвіч, адбудзецца «Купалаў фэст». Арганізатары, Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы і парафія Святой Тройцы ў Радашковічах, пры падтрымцы партала Catholic.by падрыхтавалі свята, прысвечанае важнаму для асабістага жыцця паэта юбілею – 100-годдзю вянчання Янкі Купалы і Уладзіславы Станкевіч.
У праграме свята: Імша, мультымедыйная прэзентацыя выстаўкі «Ісці супольна праз усё жыццё», грамадска-культурная акцыя “Чытаем Купалу разам” (лірыка кахання), віктарына «Ці ведаеш гэта пра Купалу?», канцэрт з удзелам Алесь Камоцкага, Андруся Такінданга, Арцёма Сітнікава і гурта «Балцкі субстрат».
Заключны акорд свята – майстар-клас па народных вясельных танцах.