24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

З адною думкаю аб шчасці Беларусі…

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

9 ліпеня 2016 года (з 12.00 да 18.00) у Купалаўскі мемарыяльны запаведнік «Вязынка» (Мінская вобласць, Маладзечанскі раён), дзе адбудзецца традыцыйнае свята паэзіі, песні і народных рамёстваў «З адною думкаю аб шчасці Беларусі…», якое музей ладзіць сумесна з Саюзам пісьменнікаў Беларусі, Маладзечанскім райвыканкамам, Асацыяцый «Профессионалы флористики и цветочного бизнеса», пры падтрымцы медыцынскай лабараторыі «СІНЭВО».

Да 134-годдзя падрыхтавана святочная праграма, падчас якой можна будзе пачуць вершы-прысвячэнні Янку Купалу з вуснаў сучасных паэтаў, адчуць мілагучнасць мовы Песняра ў вершах, пакладзеных на музыку, у выкананні Андрэя Скарынкіна і Марыны Васілеўскай, атрымаць асалоду ад выступлення фальклорнага гурта «GUDA», фальклорнага гурта Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта «Варган» і фальклорнага-этнаграфічнага калектыва «Маркаўчанка» (Маладзечна).

Ужо ў чацвёрты раз у межах літаратурнага фестывалю будзе праведзены «Кветкавы этнафестываль у Янкі Купалы», які арганізуе Асацыяцыя «Профессионалы флористики и цветочного бизнеса». Галоўнай падзеяй Кветкавага этнафестывалю стане конкурс купальскіх вянкоў і букетаў. Усе жадаючыя змогуць паўдзельнічаць у пляценні купальскага вянка (спуск на ваду  – 17-30) – сёлета ён будзе яшчэ большым – 4,5 метры ў дыяметры(!) – і стаць часткай самага вялікага спяваючага карагода!

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно