24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Выпускны вечар у Школе маладога пісьменніка

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

10 чэрвеня (пятніца) пройдзе выпускны вечар у Школе маладога пісьменніка пры ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” у музеі Петруся Броўкі (Мінск, вул. К. Маркса, 30). 

Выпускнікі і выпускніцы раскажуць пра страчанае і набытае ў Школе, а выкладчыцы і куратаркі пра свой досвед працы з чацвёртым наборам ШМП. 

У праграме:

  • Літаратурныя чытанні 
  • Уручэнне сертыфікатаў аб заканчэнні
  • Настальгічныя ўспаміны пра навучанне
  • Сяброўскія ўсмешкі і абдымкі
Асабліва чакаем патэнцыйных навучэнцаў Школы маладога пісьменніка. Не ўпусціце магчымасць параіцца з вучнямі Школы наўпрост.
Асаблівы дрэс-код ― чырвоная кветка-бутаньерка.

Пра Школу:
Школа маладога пісьменніка працуе з 2012 г. як нефармальны адукацыйны праект для дарослых ад 18 гадоў, сертыфікат аб яе заканчэнні не замяняе дыплома афіцыйных навучальных устаноў.
Падаць заяўку ў Школу можна да 15 жніўня. 

Падрабязнасці прыёму

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Стоимость:

    Бесплатно

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно