24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Дыскусія «Непамяркоўныя беларусы: Як дасягнуць поспеху там, дзе ніхто не чакае. Досвед беларускіх прафесіяналаў»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Анлайн-часопіс “Ідэя” запрашае на мерапрыемства, на якім тры маладыя прафесіяналы раскажуць, як яны працуюць у галінах, пра якія звычайна кажуць, што іх у Беларусі няма. “Рабі так, як не бывае, рабі, як не робіць ніхто”. Як у іх атрымалася дасягнуць поспеху? Чым яны займаюцца і як зрабіць так, каб такіх, як яны, стала больш? Чаму ў іх варта павучыцца ўсім нам?

Нашы спікеры:

Анна Казлова, генетык, Нацыянальная акадэмія навук. Генетыка made in Belarus - як вырасціць беларуса 2.0?

Анна распавядзе, як інфармацыя пра гены беларускіх спартоўцаў дапамагае нам заваёўваць медалі, ды і ці ёсць увогуле будучыня ў беларускай генетыцы?

Анна Лок, арганізатарка квір-кінафестываля “Дотык”. Арт-фэсты ў суперсавецкай Беларусі.

Анна ведае, як паспяхова дамаўляцца з савецкімі ўстановамі і прывабліваць неабыякавую аўдыторыю - нават калі ты працуеш з такімі неадназначнымі тэмамі, як сексуальнасць ды гендар.

Іван Краўцоў, архітэктар, арт-дырэктар “Бюро 35”. Як будаваць у Мінску не горш, чым у Амстэрдаме?

Іван адкажа на пытанне, ці можна будаваць у Беларусі, як у Еўропе, і як. Ды і чаму, калі чыноўнікі хочуць пабудаваць прыгожа, усё роўна атрымліваецца “дом Чыжа”?

Рыхтуйце пытанні і прыходзьце! Як заўсёды мы абяцаем прыемную кампанію, цікавых суразмоўцаў, жывую гутарку - і келіх віна!

Уваход вольны па папярэдняй рэгістрацыі (колькасць месцаў абмежаваная!)

Група ў “Фэйсбуку”
Група ва “УКантакце”

Анлайн-часопіс “Ідэя” прысвечаны міжнароднай палітыцы і эканоміцы. Часопіс імкнецца паказаць беларусам найлепшыя эканамічныя і сацыяльныя практыкі замежжа, а таксама магчымасці Беларусі ў свеце. Мы ладзім адкрытыя лекцыі з адметнымі беларускімі бізнесоўцамі, а таксама прадстаўнікамі акадэмічных інстытутаў і міжнародных арганізацыяў.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Стоимость:

    Бесплатно по предварительной регистрации

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно