Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Закрыцце XVІІ Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі «Маладзечна — 2017»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Инфолиния

+375 17 655 55 55 
+375 29 175 27 84
+375 29 853 27 84

Стоимость билетов

10,00 — 20,00 руб.

Жанр Концертная программа
Дата 3 июня 2017
Жанр Фестиваль

Урачыстае закрыццё ХVІІ Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі “Маладзечна – 2017”.

Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі “Маладзечна” адбудзецца сёлета ў сямнаццаты раз. На галоўных канцэртных пляцоўках горада пройдуць шматлікія творчыя сустрэчы. Урачыстае закрыццё песенна- музычнага форуму адбудзецца на сцэне летняга Амфітэатра 3 чэрвеня.

Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі можна смела лічыць адным з буйнейшых творчых форумаў. Кожны год музычнае свята развівае і ўзбагачае свае добрыя традыцыі папулярызацыі айчыннага мастацтва.

Галоўнай асаблівасцю фестывалю з’яўляецца беларускае слова, якое гучыць з кожнай сцэнічнай пляцоўцы. Лейтматывам свята стане 135-годдзе з дня нараджэння народных паэтаў Беларусі Я. Купалы, Я. Коласа.

Фінальным акордам ХVІI Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі стане канцэрт-закрыццё, прысвечаны 45-годдзю Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь ансамбля “Сябры”.

Легендарныя артысты чатыры дзясяцігоддзі радуюць слухачоў сваёй творчасцю, злучаючы традыцыі і сучаснасць. Залатыя хіты “Алеся”, “Лягу прылягу”, “Гулять дык гулять!” і многія іншыя “Сябры” падораць 3 чэрвеня ў 21.30 у Аміфтэатры.

Удзел у святочным канцэрце прымуць зоркі беларускай эстрады.

Чакаем Вас 3 чэрвеня ў Амфітэатры г. Маладзечна!

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы