24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Прэзентацыя кнігі «Чорнае дрэва. Афрыканская ліхаманка»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Прэзентацыя беларускага перакладу кнігі караля рэпартажнай журналістыкі Рышарда Капусцінскага “Чорнае дрэва. Афрыканская ліхаманка” з удзелам перакладчыка Яўгена Салейчука. Чакаецца, што ў прэзентацыі возьме ўдзел Святлана Алексіевіч.
Прэс-клуб (вуліца Веры Харужай, 3-601).

Пры падтрымцы Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь і Польскага Інстытуту ў Мінску

Прэзентацыя кнігі стане заключным этапам майстар-класаў "Рэпартаж: сакрэты прафесійнага майстэрства", якія пройдуць 7-8 траўня ў Пінску і Мінску. Арганізатары майстар-класаў - Амбасада Польшчы ў Беларусі і Журналісцкая майстэрня Прэс-клуб.

Крыху пра кнігу. Народжаны ў беларускім Пінску, Рышард Капусцінскі – легенда польскай рэпартажнай журналістыкі, вандраўнік і пісьменнік, вядомы ва ўсім свеце. Час, апісаны ў гэтай кнізе, – пераломны для асэнсавання свайго шляху і уласнага месца ў жыцці чалавецтва. Кніга пра крывавыя рэвалюцыі, выпадковыя перамогі і паразы, расавы антаганізм, голад, эпідэміі, карупцыю, галечу. І пра невымоўную прагу жыцця.
Кніга пра афрыканскі космас, усё яшчэ не дарэшты зведаны і зразумелы еўрапейцам. Там велічная прыгажосць прыроды суседнічае з дзікунскім убоствам чалавечага жыцця. Цень і вада каштоўнейшыя за ўсе скарбы свету. І расавыя забабоны мацнейшыя чым дзе.
Кніга выйшла ў выдавецтве “Логвінаў”

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Стоимость:

    Бесплатно

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно