24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Прэмія Цёткі

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Прэмія Цёткі будзе ўручацца другі раз ў дзвюх намінацыях: за найлепшы твор для дзяцей і падлеткаў і за найлепшае мастацкае афармленне кнігі.

У кожнай намінацыі будзе вызначацца адзін пераможца, заахвочвальных прызоў не прадугледжваецца. Кожны пераможца атрымае грашовую ўзнагароду Больш падрабязную інфармацыю можна знайсці на сайце ciotka.by, дзе размешчаны статут прэміі.

Апякункай прэміі за найлепшую беларускую кнігу для дзяцей і падлеткаў абраная Алаіза Пашкевіч (Цётка), аўтарка “Першага чытання для дзетак беларусаў”, стваральніца першай беларускай школы ў Вільні, што запачаткавала масавую беларускамоўную адукацыю, рэдактарка часопіса для дзяцей і моладзі “Лучынка”. У 2016 годзе — годзе ўручэння першай Прэміі Цёткі — беларусы будуць ушаноўваць 140-годдзе з дня нараджэння Алаізы Пашкевіч, а таксама 110 гадоў з выхаду “Першага чытання для дзетак беларусаў”.

Заснавальнікі: Беларускі ПЭН-цэнтр, Саюз беларускіх пісьменнікаў і дабрачынны фонд “Вяртанне”.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Стоимость:

    Бесплатно

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно