24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Экскурсія «Менскія гісторыі»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

"МЕНСКІЯ ГІСТОРЫІ" - падчас гэтай экскурсіі вы пачуеце багата гісторый.

Вы даведаецеся, чым герб Менску адрозны ад гербаў іншых гарадоў сьвету. Дазнаецеся, чым скончылася малітва месьціча да Божай Маці і што здарылася, калі шляхціц пасварыўся з ксяндзом, а яшчэ ўзгадаеце хто такі Палямон і чаму ўсе мы крыху рымляне.

А таксама гістарычнае рэха, таямнічыя масоны, менскі порт, завітаньне ў госьці ў сапраўдную шляхецкую сядзібу Ваньковічаў, зарытыя скарбы мастака, чаму парадны ўваход называюць парадным, сакрэт "мармуровых" калонаў, сармацкая рамантыка мінулага…

Мы пройдзем па вуліцы, якой не існуе, даведаемся да якога юбілею пабудавалі Юбілейны дом, пабачым фантан, які амаль дажыў да нашых дзён, узгадаем Маркса і Энгельса, што шукалі на менскіх вуліцах уласныя вушы, а напрыканцы паспрабуем разгадаць таямніцу самай старой менскай прыбіральні, пабываем ля гімназіі Фалковіча, пагутарым пра Белага генерала і пабачым дом, у якім жыў Машэраў.

Сустракаемся каля стэлы-помніку першай менскай царкве, якая стаіць паміж ракой і Рэспубліканскім домам фізкультуры, пр. Пераможцаў, 2. Ст.м. Няміга


+375 29 564 70 09
http://vk.com/vandrouki_u_minulaje
https://www.facebook.com/groups/vandrouki.u.minulaje    

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Стоимость:

    Чаевые

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно