24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Конкурс «Заспявай-7»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Адкрыты прыём заявак на музычны конкурс «Заспявай-7»
Пераможца атрымае 1500 BYN

Мы хочам пачуць твой голас. Прайдзі гэты квэст і атрымай грашовы прыз.

Конкурс «Заспявай» ужо сёмы раз ладзяць партал TuzinFM і дабрачынны фонд «Вяртанне». Удзельнікі наведаюць адукацыйную сесію, створаць песню на верш сучаснага беларускага паэта, запішуць трэк ў дуэце з ментарам, зробяць студыйны запіс конкурснай песні і прэзентуюць яе ў відэафармаце.

Заявіцца на конкурс могуць выканаўцы ад 18 да 30 гадоў. Заяўкі прымаюцца да 10 студзеня.

Журы адбярэ ўдзельнікаў, якія атрымаюць магчымасць бясплатна паўдзельнічаць у двухдзённай адукацыйнай сэсіі. У яе межах пройдуць лекцыі і практычныя заняткі па ўзаемадзеяннях у музычнай сферы. Некалькі відэазапісаў лекцый мінулага сезона можна паглядзець тут
Пасля канкурсанты напішуць песню на верш сучаснага беларускага паэта. Шэсць лепшых удзельнікай трапяць у наступны тур, дзе папрацуюць з ментарамі і запішуць сумесныя трэкі з вядомымі беларускімі музыкамі.
Журы абярэ трох фіналістаў, якія зробяць студыйныя запісы конкурсных песен і прэзентуюць іх на канцэрце. Ён пройдзе ў відэафармаце.

Журы гэтага сезона: Максім Жбанкоў, Маша Калеснікава, Алег Хаменка, Мікалай Янкойць, Аляксандр Чарнуха, Сяргей Будкін і Павал Бераговіч. 

Пачытаць больш падрабязнасцей і падаць заяўку можна на сайце конкурсу: tuzinfm.by

Сачыць за навінамі можна ў сацыяльных сетках:
vk.com
facebook.com
instagram.com
t.me

Канцэрт фіналістаў шостага сезона «Заспявай» у Belsat Music Live: youtu.be

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   

Видео

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно