24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Прэзентацыя кнігі «Сем добрых гадоў»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Этгар Керэт у Мінску!

Слынны ізраільскі пісьменнік, “белы клоун сусветнай літаратуры” Этгар Керэт, чые кароткія апавяданні перакладзеныя на больш чым на сорак замежных моваў, прэзентуе ў Мінску новую кнігу «Сем добрых гадоў» у перакладзе на беларускую.
Галерэя Ў (Незалежнасці 37а). Уваход – вольны. З удзелам перакладчыкаў Сяргея Шупы і Паўла Касцюкевіча. Пачатак а 18-30.

Крыху пра “Сем добрых гадоў”. У сваёй першай непразаічнай кнізе Этгар Керэт піша пра важныя для яго рэчы, што адбыліся за гэты перыяд - ад нараджэння сына да смерці бацькі. У гэтых смешна-сумных перад чытачом паўстае панарама супярэчлівай рэчаіснасці - у Ізраілі і ў свеце, сёння і ўчора. Пра тое, як Этгараў бацька (родам з Баранавіч) па вайне купляў у італьянскай мафіі зброю для габрэйскага падполля ў Зямлі Ізраілю, пра тое, як маці выжывала ў гета, пра брата, актывіста легалайзу, які з’ехаў у Таіланд, і сястру, якая завяла ультраартадаксальную сям'ю з тузінам дзяцей; пра “Дом Керэта” - самы вузкі дом у Еўропе. Пераклаў кнігу з іўрыта і ангельскай Сяргей Шупа, яна выйшла ў выдавецтве “Логвінаў” 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Стоимость:

    Бесплатно

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно