24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Прэзентацыя кнігі «Дваранкі беларуска-літоўскіх губерняў у канцы XVIII – першай палове XIX ст.»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Інстытут гісторыі НАН Беларусі і Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа НАН Беларусі запрашаюць 14 красавіка ў 15:00 на прэзентацыю кнігі Наталлі Анофранка «Дваранкі беларуска-літоўскіх губерняў у канцы XVIII – першай палове XIX ст.», якая выйшла ў выдавецтве «Беларуская навука».

Са зменай дзяржаўнай прыналежнасці беларуска-літоўскіх зямель у канцы XVIII ст. у выніку іх далучэння да Расійскай
імперыі пачаўся працяглы працэс інтэграцыі насельніцтва ў новае грамадскае і прававое поле. У першую чаргу ён закранаў вышэйшае саслоўе былой Рэчы Паспалітай. У айчыннай гістарычнай навуцы, пры розных падыходах і поглядах, пад увагу даследчыкаў традыцыйна трапляла мужчынская частка саслоўя. Дваранкі ж, як сціплыя «захавальніцы хатняга ачага», у меншай ступені выклікалі даследчыцкі інтарэс. Кніга Наталлі Анофранка запаўняе гэтую лакуну і падае прадстаўніц вышэйшага саслоўя нашых зямель у якасці непасрэдных удзельніц і сведак грамадскіх і палітычных падзей канца XVIII – сярэдзіны ХІХ ст.

Да мерапрыемства прымеркавана кніжная выстава «Жанчыны-дваранкі беларуска-літоўскіх губерняў: прававы статус, адукацыя, грамадская актыўнасць» (па фондах Цэнтральнай навуковай бібліятэкі НАН Беларусі), падрыхтаваная супрацоўнікамі аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў бібліятэкі. На ёй прадстаўлены дакументы XIX – пач. ХХ ст., сучасная гістарыяграфія.
Тэма шлюбна-сямейнай сферы ў Расійскай імперыі асветлена ў работах царкоўных і свецкіх правазнаўцаў – І. Аршанскага, С. Грыгароўскага, М. Гарчакова, М. Кулішэра, К. Пабеданосцава, С. Пахмана, М. Суворава. Беларуская гістарыяграфія прадстаўлена даследаваннямі А. Філатавай, С. Амелькі, С. Словік, Н. Гардзіенка, А. Грахоцкага, Н. Анофранка і інш. Праблеме адукацыі дваранак у беларуска-літоўскіх губернях прысвечаны манаграфія Г. Кіпрыяновіча «К истории женского образования в Западной России…» (Вильна, 1910), даследаванні польскіх вучоных Р. Врачынскага, Л. Заштаўта, беларускіх гісторыкаў Л. Ігнатавец, М. Абламейкі, А. Самусіка і інш.
Найбольш значную частку выставы складаюць распараджальная, справаздачная, заканадаўчая дакументацыя, мемуары: «Свод законов Российской империи издания 1857 года…» (СПб., 1871), «Полное собрание законов Российской империи…» (СПб, 1830–1884), «Статут Вялікага княства Літоўскага 1588…» (Мінск, 1989); Вигель Ф. «Записки…» (М., 1920), С. Шуазель-Гуфье «Исторические мемуары об императоре Александре и его дворе» (М., 1912).

Запрашаем усіх зацікаўленых у інфармацыйна-выставачны цэнтр ЦНБ НАН Беларусі: вул. Сурганава, 15, першы паверх, п. 110

Кантакты:
+ 375 17 284 18 39 – Наталля Анофранка, аддзел гісторыі Беларусі Новага часу Інстытута гісторыі НАН Беларусі
+ 375 17 284 10 13 – Алена Дзенісенка, аддзел рэдкіх кніг і рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі НАН Беларусі

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно