24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Прэзентацыя кнігі «Маё мястэчка ў часе і прасторы»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

«Маё мястэчка» — Зміцер Бартосік, Вольга Акуліч і Зміцер Колас на прэзентацыі Юрыя Несцярэнкі

6 красавіка ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча (Мінск, вул. Багдановіча, 7а) пісьменнік і музыкант Юры Несцярэнка прадставіць сваю кнігу «Маё мястэчка ў часе і прасторы». Пачатак у 18:30. Уваход вольны


У вечарыне акрамя аўтара возьмуць удзел: выдавец і пісьменнік Зміцер Колас, паэтка Віка Трэнас, выканаўцы Вольга Акуліч, Зміцер Бартосік ды іншыя (праграма ўдакладняецца)

«Маё мястэчка ў часе і прасторы» — збор краязнаўчых нарысаў. Аўтар прапануе погляд на гісторыю мястэчка Бялынічы, якая адлюстравалася ў назвах вуліц, у назвах адметных мясцінаў. Кніга разлічана на чытачоў, якія цікавяцца гісторыяй Беларусі, гісторыяй Прыдруцкага краю. Тут даецца апісанне культавых дрэваў, дарог і сцежак, вадаёмаў і старажытных аб’ектаў.

Месца правядзення імпрэзы выбрана не выпадкова. Цікавасць да краязнаўства, да гісторыі роднага краю ў сям’і Багдановічаў, захапленне бацькі паэта, Адама Багдановіча, этнаграфічнымі даследаваннямі, выкарыстанне краязнаўчых матэрыялаў у творчасці Максіма Багдановіча — усё гэта яднае музей беларускага класіка і прэзентаваную кнігу. Да таго ж, у Бялынічах ёсць вуліца Максіма Багдановіча.

Пра аўтара. Юры Несцярэнка — беларускі літаратар, музыкант, аўтар і выканаўца, стваральнік гуртоў “White Night Blues” і “Nestary Band”. Нарадзіўся ў 1965 годзе на Быхаўшчыне. Скончыў Мінскі інстытут культуры. Піша прозу, публіцыстыку, перакладае з англійскай, польскай, украінскай, рускай моў. Творы друкаваліся ў часопісах «Дзеяслоў», «Маладосць», «Бярозка», «Верасень», «Тэрмапілы», газетах «Літаратурная Беларусь», «Літаратура і мастацтва», «Краязнаўчай газеце» ды многіх іншых. Аўтар кнігі прозы «Звычайны шоу-бізнес» (2015).

Запрашаем! 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Стоимость:

    Бесплатно

Фотогалерея

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно