24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Конкурс «Адзін дзень па-беларуску, або Дзённікі беларуса»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Кампанія “Наша мова” ў другі раз ладзіць творчы конкурс сярод маладых берасцейцаў, якія ў паўсядзённасці не гавораць па-беларуску, але хочуць паспрабаваць.

Конкурснае заданне ў тым, каб цэлы дзень размаўляць па-беларуску, а пасля апісаць свой эксперымент у эсэ. Да ўдзелу запрашаюцца менавіта тыя берасцейцы, якія звычайна не размаўляюць “на мове”. Гэта дапаможа ім папрактыкавацца, лепш зразумець свае адносіны з беларускай мовай, пераадолець бар'еры і атрымаць новы вопыт.

Творчая справаздача (дзённік) павінна быць таксама на беларускай мове. Не трэба саромецца і перажываць, нават калі ўзровень мовы ў канкурсанта невысокі або пісьменнага вопыту замала.
Няхай атрымаецца і не без памылак, затое з душой!

Што менавіта пісаць, вырашаюць самі канкурсанты: апісанне сваіх дасягненняў за гэты дзень, эмоцый і адчуванняў, думак, высноў і меркаванняў. “Як эксперымент паўплываў на мяне? Спадабалася мне ці не? Ці паўплывае гэта ў далейшым на маё жыццё?” — пра гэта і многае іншае могуць расказаць удзельнікі, прычым у любым стылі і жанры, без абмежаванняў па аб'ёме.

Журы адбярэ тры лепшыя працы, а пераможцу вызначыць анлайн-галасаванне ў суполцы «Наша мова» 30-31 сакавіка.

Фіналістаў чакаюць “дыпломы сапраўдных беларусаў” і
1 месца: powerbank (партатыўны акумулятар) CANYON 10000 mAh;
2 месца: Dual USB Drive 3.0 16 Gb флэшка можа выкарыстоўвацца адначасова і для кампутара і для смартфона);
3 месца: слухаўкі Philips SHE 7000 WT.

“Дзённікі” трэба даслаць да 30 сакавіка на эл. пошту info@dzedzich.org.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно