24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

ВікіВясна — 2016

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Распачаўся конкурс «ВікіВясна-2016»
З 21 сакавіка да 25 траўня 2016 года ў Вікіпедыі ладзіцца конкурс артыкулаў пра краіны Цэнтральнай і Усходняй Еўропы «ВікіВясна». Ідэя конкурсу – пашырыць інфармацыю пра краіны рэгіёну, прыцягнуць увагу да асаблівасцяў гэтых краін, узмацніць супрацоўніцтва паміж рознымі моўнымі раздзеламі «свабоднай энцыклапедыі».

Сутнасць праекта заключаецца ў тым, што на працягу трох месяцаў удзельнікі з розных краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы ствараюць артыкулы пра сваіх суседзяў.

Не застаўся ў баку ад гэтай міжнароднай ініцыятывы і беларускі раздзел Вікіпедыі. Найбольш актыўны ўдзельнік конкурсу атрымае прыз ад моладзевага аб’яднання Фаланстэр – ініцыятара праекта «Вікіфікацыя», скіраванага на развіццё беларускай Вікіпедыі. Ахвотныя прыняць удзел могуць звяртацца па дапамогу да валанцёраў “Фаланстэра”, якія гатовы садзейнічаць па пытаннях працы з Вікіпедыяй і вікі-разметкай.   

Правілы ўдзелу ў конкурсе «ВікіВясна-2016»:

  • Афіцыйныя даты правядзення конкурсу: 21 сакавіка – 31 траўня 2016 года;
  • Для ўдзелу трэба дадаць сябе ў табліцу ўдзельнікаў конкурсу;
  • Тэмы артыкулаў можна абіраць любыя, датычна той ці іншай краіны, але кожны моўны раздзел прапаноўвае самыя актуальныя пра сваю краіну;
  • На працягу чэрвеня будуць падводзіцца вынікі, вызначацца пераможцы – адмыслова ў кожным моўным раздзеле;
  • Міжнародныя каардынатары конкурсу вырашаюць даты і месца правядзення ВікіЛетніка для самых актыўных удзельнікаў у канцы ліпеня.
Калі вы яшчэ сумняваецеся ў сваіх сілах – смела звяртайцеся па дапамогу да вікіпедыстаў і чытайце парады для пачаткоўцаў!
Афіцыйная міжнародная старонка конкурсу «ВікіВясна» – Wikimedia CEE Spring 2016.
Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно