24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Прэзентацыя кнігі «Дзікая сліва»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Творчая сустрэча з Валянцінай Аксак у «Кніжнай Шафе» — 30 сакавіка

30 сакавіка ў прасторы «Кніжная шафа» пісьменніца Валянціна Аксак прадставіць сваю паэтычную кнігу «Дзікая сліва». Спецыяльны госць — гурт «Ў нескладовае» (акустыка). Пачатак у 19:00. Уваход вольны.

У вечарыне таксама возьмуць удзел: філосаф і літаратар Валянцін Акудовіч, крытык Наста Грышчук, празаік і Старшыня ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» Барыс Пятровіч, пісьменнік і першы намеснік Старшыні СБП Алесь Пашкевіч ды іншыя (праграма ўдакладняецца) 

Вершаваны зборнік паэткі, публіцысткі, лаўрэаткі прэміі «Залаты апостраф» Валянціны Аксак пабачыў свет у Бібліятэчцы часопіса «Дзеяслоў» і стаў васямнаццатым выпускам серыі і шостай кнігай аўтаркі.
«Для прачытання “Дзікай слівы” амаль не патрэбны культурны багаж, без якога не пушчаюць на борт постмадэрнізму. Адзінае, што трэба, — час. Удумлівасць. — піша крытык Наста Грышчук. — Акром гранічна шчырай споведзі жанчыны, “Дзікая сліва” разгортвае яшчэ і ўзаемадачыненні пакаленняў. Паэтэса не прыўкрашвае рэчаіснасць – але і не драматызуе, і калі радок усё ж адбіваецца болем, значыць, ён сапраўды непазбежны. З ім трэба змірыцца — як зрабіла гэта Валянціна Аксак, калі і не шчаслівая, то безумоўна — мудрая».

Чакаем вас па адрасе: ст. м. Грушаўка, пр. Дзяржынскага, 9 (уваход са двара)

Арганізатары — кніжна-выставачная прастора «Кніжная Шафа», грамадская культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі!», ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў».

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Стоимость:

    Бесплатно

Фотогалерея

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно