24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Магдэбургскі Віцебск

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

У Віцебску распачынаецца серыя мерапрыемстваў да 420-годдзя надання гораду Магдэбургскага права.

17 сакавіка ў Віцебску распачнуцца мерапрыемствы з нагоды 420-га юбілея надання гораду Магдэбургскага права – сярэднявечнага права на самакіраванне.

У 16:00 у гарадской Ратушы адбудзецца ўрачыстая прэзентацыя праекта “Магдэбургскі Віцебск”, падчас якой наведнікі змогуць не толькі азнаёміцца з планамі ініцыятвы, але і ўпершыню пабачыць выстаўленыя копіі "Прывілея 1597 г." і "Чарцежу месца Віцебск 1664 г." з фондаў Віцебскага абласнога краязнаўчага музея.

Праект “Магдэбургскі Віцебск” быў распачаты ў 2016 г. з ініцыятывы ўстановы “Віцебск для мяне” і народнага клуба гістарычнай рэканструкцыі “Варгенторн” і накіраваны на папулярызацыю гісторыка-культурнай спадчыны Віцебска і рэалізацыю супольных ініцыятываў у сферы гарадской культуры і адукацыі.

Гістарычная даведка: 17 сакавіка 1597 года кароль і вялікі князь Жыгімонт ІІІ Ваза надаў Віцебску Магдэбургскае права, якое аформіла гарадское самакіраванне, уласны суд, права зямельнай уласнасці і вызваленне жыхароў горада ("месцічаў") ад большай часткі феадальных павіннасцяў. Права паспрыяла эканамічнаму і культурнаму развіццю горада.   

Уваход вольны. Дадатковая інфармацыя: +375259133876

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Стоимость:

    Бесплатно

Видео

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно