24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Экскурсія «Падарожжа ў мінулыя стагодзьдзі»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

"ПАДАРОЖЖА Ў МІНУЛЫЯ СТАГОДЗЬДЗІ" - гэтая экскурсія пазнаёміць Вас са шматлікімі таямніцамі і цікавосткамі старажытнага й сучаснага Менску.

Вас чакаюць Паўночны завулак і парадоксы захаваньня унікальнай гістарычнай забудовы; мы завітаем на старажытныя габрэйскія могілкі зь іх гісторыямі, паданьнямі й містычнымі выпадкамі.

Мы пабываем на месцы, дзе амаль тысячу год таму адбылася знакамітая бітва на рацэ Нямізе, пабачым пляц, на якім стаяла найпрыгожая Казанская царква і даведаемся чаму яе няма.

Пазнаёмімся зь сястрой Эдварда Вайніловіча Ядзьвігай Кастравіцкай, а таксама паспрабуем разгадаць таямніцы Дому Ураду і пастаменту, на якім стаіць Ленін, а таксама пачуем цікавую гісторыю пра раззлаванага жаніха і Альберта Эйнштэйна - выкладчыка БДУ.

Сустракаемся ля галоўнага ўваходу ў тэатар Музкамедыі

+375 29 564 70 09
http://vk.com/vandrouki_u_minulaje
https://www.facebook.com/groups/vandrouki.u.minulaje   

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Стоимость:

    Чаевые 

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно