24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Літаратурны вечар «Шлях да брамы неўміручасці»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

3 сакавіка а 17-й гадзіне ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адбудзецца літаратурны вечар «Шлях да брамы неўміручасці» да 120-годдзя з дня нараджэння беларускага пісьменніка, паэта, сатырыка, драматурга Кандрата Крапівы.

Гэтае шырока вядомае, акружанае народнай любоўю імя прыйшло ў літаратуру праз досціп смеху, які цэлай ракой хлынуў з баек, сатырычных вершаў, што ўбачылі свет у пачатку двадцатых гадоў. Стыхія камічнага, якая выбухнула ў крапівінскім таленце, была такой напорыстай, магутнай, што адразу забяспечыла паэту-сатырыку самую шырокую і ўдзячную аўдыторыю. 

Кандрат Кандратавіч Атраховіч нарадзіўся 5 сакавіка 1896 г. у вёсцы Нізок Уздзенскага раёна Мінскай вобласці. Ён – удзельнік чатырох войнаў, драматург, паэт-сатырык, празаік, вучоны-лінгвіст, грамадскі дзеяч, акадэмік, віцэ-прэзідэнт Акадэміі навук Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, Герой Сацыялістычнай Працы, дэпутат Вярхоўнага Савета БССР, тройчы лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Купалы. Кандрат Крапіва быў членам літаратурных аб'яднанняў «Маладняк» і «Узвышша». У 1931 г. адзін рэдагаваў і выдаваў часопіс «Узвышша». У ранні перыяд сваёй літаратурнай дзейнасці Кандрат Крапіва паспяхова працаваў і ў галіне мастацкай прозы. У пачатку 1930-х гг. пісьменнік звярнуўся да драматургіі. У перыяд Вялікай Айчыннай вайны працаваў у франтавых газетах, рэдагаваў газету-плакат «Раздавім фашысцкую гадзіну». Пасля вайны ўзначаліў часопіс «Вожык».

Да дома Якуба Коласа Кандрат Крапіва меў непасрэднае дачыненне, бо адносіны з гаспадаром былі сяброўскія. Не раз адбываліся вельмі цёплыя сустрэчы, калі малады Кандрат Кандратавіч прыходзіў у госці да старэйшага сябра з іншымі пісьменнікамі. Малады паэт-сатырык нават дазволіў сабе напісаць трапную эпіграму ў адказ на расповед Якуба Коласа аб падарожжы на міжнародны антыфашысцкі кангрэс пісьменнікаў, які адбыўся ў Парыжы ў 1935 годзе:
Быў я ў Парыжы на кангрэсе,
То ў Загібельцы, браце, лепш:
Няма грыбоў ў Булонскім лесе,
А ў Сене – хоць бы адзін лешч!

У час вайны паміж Якубам Коласам і Кандратам Крапівой вялася перапіска, лісты якой захоўваюцца ў фондах музея. Пісьменнікі не раз сустракаліся як па літаратурных, так і па службовых справах. А ў 1960 годзе, ужо пасля смерці песняра, ўбачыў свет зборнік алегарычных апавяданняў Якуба Коласа «Казкі жыцця», рэцэнзію на які напісаў Кандрат Крапіва.
Спецыяльна да юбілею народнага пісьменніка Беларусі з фондаў Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа, Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры і персанальнага архіва Кандрата Крапівы, які захоўваецца ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі, падрыхтавана выстаўка, на якой будуць прадстаўлены асабістыя рэчы, фотаздымкі, кнігі з дарчымі надпісамі, лісты, машынапіс рэцэнзіі Кандрата Крапівы да зборніка Якуба Коласа «Казкі жыцця», а таксама два невядомыя лісты Кандрата Кандратавіча Атраховіча да малодшага брата Якуба Коласа Юзіка, разам з якім яны навучаліся ў Стаўбцоўскім 4-класным гарадскім вучылішчы.
У мерапрыемстве прымуць удзел даследчыкі і аматары творчасці Кандрата Крапівы, беларускія пісьменнікі, родныя і знаёмыя пісьменніка.

Тэлефон для даведак: +375 17 284-15-84, +375 17 284-17-02

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно