24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Дзень Нараджэння Фрыдэрыка Шапэна

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Польскі Інстытут у Мінску і гандлёва-забаўляльны цэнтр Dana Mall запрашаюць на святкаванне Дня нараджэння Фрыдэрыка Шапэна!

Чакаем Вас 25 лютага 2018 г. з 15:00 да 17:00
у ГЗЦ «Dana Mall»
(Вул. П. Мсціслаўца 11, ст. Метро Усход)

Выдатнаму кампазітару і піяністу Фрыдэрыку Шапэну ў 2018 годзе споўнілася б 208 год. Па адных звестках ён нарадзіўся 22 лютага, па іншых – 1 сакавіка 1810 года. Штогод з канца лютага да пачатку сакавіка ў розных краінах свету адбываюцца шматлікія мерапрыемствы, прысвечаныя творчасці гэтай вялікай асобы ў гісторыі польскай і сусветнай культуры.

Музыка Шапэна гучала не толькі ў самых вядомых канцэртных залах свету, але нават ля пірамід у Гізе, на Вялікай кітайскай сцяне і міжнароднай касмічнай станцыі.

Святкаванне Дня Нараджэння Фрыдэрыка Шапэна з Польскім Інстытутам у Мінску ў розных незвычайных месцах горада Мінска стала ўжо добрай традыцыяй. Арганізатары імкнуцца не толькі ўшанаваць памяць выдатнага кампазітара, але і данесці да слухачоў панадачасовую сутнасць яго творчасці.

Сёлета паслухаць музыку кампазітара, а таксама паўдзельнічаць у цікавых акцыях святочнай праграмы можна будзе ў нядзелю 25 лютага ў гандлёва-забаўляльным цэнтры Dana Mall. Выканаўцы будуць іграць вальсы, паланэзы, мазуркі і накцюрны Шапэна не толькі на сапраўдным канцэртным раялі, але і на разнастайных ударных інструментах.

Вас чакае:
— Выступленне піяніста-віртуоза, лаўрэата міжнародных конкурсаў
Кірыла Кедука
— Выступленне ансамбля ўдарных інструментаў "Minsk Percussion Classic"
— Выступленне вучняў Дзіцячай музычнай школы мастацтваў №3
імя Ф. Шапэна г. Мінска
— Конкурсы, віктарыны і сюрпрызы ад арганізатараў
— Салодкі пачастунак

Уваход вольны
Да сустрэчы на свяце!

www.instpol.by
facebook.com/instytutpolski.wminsku
vk.com/instytut_polski_w_minsku

dana-mall.com
facebook.com/danamallbelarus
instagram.com/danamallminsk

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Стоимость:

    Бесплатно

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно