24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

«Серадовішча»: украінскія серады

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Алег Лышэга: «Покуль ня позна, біся галавою аб лёд…»
(«Серадовішча» з Андрэем Хадановічам)

16 лістапада ў «Кнігарні Логвінаў» у межах Году ўкраінскай культуры адбудзецца імпрэза, прысьвечаная знакамітаму ўкраінскаму літаратару Алегу Лышэгу — паэту, драматургу й празаіку, ганчару й скульптару, вандроўніку, самотніку й чарадзею.

Алег Лышэга (1949-2014) нарадзіўся ў Тысменіцы ў сям’і настаўнікаў. Да 21 году не цікавіўся паэзіяй, але потым адкрыў для сябе Антоныча і Чубая. Вывучаў ангельскую філалогію ў Львоўскім унівэрсытэце, зь якога быў адлічаны за ўдзел у неафіцыйным літаратурным коле «Львоўская багема». Называў сваім настаўнікам Ясунары Кавабату. Выкладаў ангельскую мову ў Бураціі, дзе зацікавіўся кітайскай філасофіяй. Працаваў мастаком-дэкаратарам у Кіеўскім інстытуце тэатральнага мастацтва, што размяшчаўся на тэрыторыі Кіеўскай Лаўры. Белыя муры Лаўры навучылі паэта, як ён прызнаваўся, паняццю фрэскі. Быў у «чорных спісах» і ня мог друкавацца з 1972 да 1988 году. У 1997-1998 быў у Амэрыцы на літаратурнай стыпэндыі і вучыўся ў Пэнсыльванскім унівэрсытэце, дзе займаўся перакладамі і ўкладаньнем анталёгіі. Перакладаў на ўкраінскую Томаса Стэрнза Эліёта, Эзру Паўнда, Дэвіда Гербэрта Лоўрэнса, Генры Дэвіда Тора, Марка Твэна, Сільвію Плат, Робэрта Пэна Ўорэна. Вершы і паэмы Лышэгі інсцэнізаваліся амэрыканскімі тэатрамі. Займаўся ганчарствам і драўлянай скульптурай. Аўтар паэтычных кніг «Вялікі мост» (1989), «Сьнегу і агню» (2002), п’есы «Дружа Лі Бо, браце Ду Фу» (1992), зборнікаў прозы і эсэістыкі. Перакладаўся на многія мовы. Першы ўкраінскі паэт, адзначны ўзнагародай міжнароднага ПЭН-клубу за пераклад ягоных вершаў на ангелькую.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Стоимость:

    Бесплатно

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно