24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Дзень нараджэння Мінска

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

3 сакавіка ў 18.00 Музей гісторыі горада Мінска запрашае у Мінскую гарадскую ратушу на летапісны «Дзень нараджэння Мінска».

«В год 6576 … Изяслав, Святослав, Всеволод, собрав воинов, пошли на Всеслава в сильную стужу. И подошли к Минску, и минчане затворились в городе. Братья же взяли Минск, перебили всех мужчин, а женщин и детей захватили с собой как военную добычу и пошли к Немиге, и Всеслав пошел к ним на встречу. Они встретились на Немиге 3 марта; и был снег великий, и войска пошли друг на друга, и был бой жестокий, и много людей пало…. В битве победили Ярославичи, Всеслав бежал».
(Аповесць мінулых гадоў)

949 гадоў таму 3 сакавіка адбылася знакамітая бітва на Нямізе, у сувязі з якой Мінск упершыню ўзгадваеццца ў пісьмовых крыніцах. Падзеі тых летапісных часоў схаваны глыбока пад зямлёй, авеяны згадкамі, ахутаны вэлюмам таямніц. Шмат сплыло вады, не шумяць хвалі Нямігі, не рыпяць вароты мінскай брамы, а спрэчкі аб мінулым дагэтуль не сціхаюць. Дзе знаходзіўся старажытны Мінск? Адкуль яго імя? Якія берагі амывала Няміга?
Музей гісторыі горада Мінска запрашае разам пашукаць адказы на гэтыя і не толькі гэтыя пытанні. Трэцяга сакавіка ў Мінскай ратушы вас чакае выступленне знакамітых даследчыкаў горада археолага Сяргея Тарасава, пісьменніка і журналіста Міхаіла Валодзіна, мастацтвазнаўцы Сяргея Харэўскага, краязнаўцы Вадзіма Зелянкова, экскурсавода Цімоха Акудовіча, журналіста Васіля Сямашкі; сустрэча з ваяром XI стагоддзя, мелодыі старадаўніх музычных інструментаў, «спевы» легендарнага Баяна, інтэрактыўная музейная гульня з цікавымі падарункамі. І, як мае быць, ніхто не застанецца без салодкага пачастунка з Мінскага дня нараджэння.
За пультам гукарэжысёра — Уладзімір Валажынскі.

Запрашэнні можна бясплатна атрымаць у Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага па адрасе пл.Свабды, 15 з серады па нядзелю з 11.00 да 19.00

+375 17 321 24 30

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Стоимость:

    Бясплатна

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно