-
Стоимость:
Бесплатно
Cустрэча з вядомым ізраільскім паэтам Ёнатанам Баргам. Вядоўца - Андрэй Хадановіч.
Імпрэза адбудзецца ў сумежным з кнігарняй ЎБары (Незалежнасці 37а). Пачатак а 19. Уваход – вольны.
У межах Стральцоўскага фэсту «Вершы на асфальце»
Трохі пра паэта. Ёнатан Барг нарадзіўся ў 1981 у паселішчы Псагот. Вучыўся ў ешыве, а таксама ў Тэль-Авіўскім і Хайфскім універсітэтах. Ваяваў. Аўтар двух зборнікаў вершаў «Гадзіны ля свету» і «Напятыя ветразі». За апошні стаў лаўрэатам прэміі імя Егуды Аміхая. У 2015 выйшаў яго першы раман «Яшчэ пяць хвілін». Піша на іўрыце. Жыве ў Тэль-Авіве.
Бесплатно