24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Спатканне ў музеі

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

14 лютага Музей беларускага народнага мастацтва ў Раўбічах запрашае на «Спатканне ў музеі».

Цудоўная прапанова для тых, хто хоча незвычайна адзначыць Дзень святога Валянціна. Дзякуючы насычанай праграме госці дакладна не паспеюць засумаваць! Падчас цікавай экскурсіі наведвальнікі пазнаёмяцца з вясельнымі ды сямейнымі традыцыямі нашых продкаў. Пасля экскурсіі можна наведаць майстар-клас па стварэнню сямейнага абярэга «Неразлучнікі». Нявесты рабілі такіх лялек перад вяселлем і захоўвалі цягам усяго жыцця. Нашы продкі верылі, што гэтыя простыя лялькі забяспечваюць мір і лад у сям’і. Завершыць праграму канцэрт інструментальнай музыкі . Рамантычнае святло ад свечаў, гатычны будынак касцёла ды лёгкая жывая музыка – вось, што трэба, каб правесці самы незабыўны Дзень святога Валянціна! 

Падарунак ад Музея – гарачая зёлкавая гарбата!

Кантакты: vk.com/musejraubichy

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно