25 студзеня, то бок у наступны панядзелак, запрашаем на прэзентацыю кнігі «Нататкі пра Шэрлака Холмса» Дойла ў кнігарні логвінаЎ (незалежнасці 37а). Пачатак — 19:00. У прэзентацыі возьмуць удзел Алена Казлова, Кацярына Маціеўская, Сяржук Мядзведзеў, Ганна Янкута, а таксама іншыя людзі, што працавалі над выданнем. Усім, хто пасля набудзе кнігу ці прынясе з сабой ужо набыты асобнік, паставім копію аўтографа Дойла.