24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Вечар Цвятаевай і Пастэрнака

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

«И я б хотел, чтоб после смерти…зарифмовали нас вдвоём…»
Марына Цвятаева і Барыс Пастэрнак.


Літаратурна-музычны вечар ў межах праекта «Якуб Колас і паэты сярэбранага веку»

29 студзеня а 18-й гадзіне ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адбудзецца літаратурна-музычны вечар у межах праекта «Якуб Колас і паэты сярэбранага веку».
Гэтым разам у музеі беларускага песняра будуць гучаць вершы «музы сярэбранага веку» Марыны Цвятаевай і «рыцара рускай паэзіі» Барыса Пастэрнака.
Лёс і біяграфію Марыны Цвятаевай абмяркоўваюць не менш, чым яе творчасць. Так ужо склалася, што Марына Іванаўна Цвятаева, пражыўшы ўсяго 48 гадоў, пакінула пасля сябе і шмат кніг, і шмат пытанняў. Але, напэўна, нельга не пагадзіцца з тым, што Марына Цвятаева – адзін з самых знакамітых рускіх паэтаў (слова «паэтка» яна лічыла салонным і не ўспрымала), вершы якога ведаюць у многіх краінах свету.
Цвятаеву і Беларусь аб’ядноўвае вялікая колькасць прыхільнікаў яе творчага генія, а таксама магіла яе адзінага сына – Георгія Эфрона, які быў цяжка паранены і загінуў у 1944 годзе ў адным з баёў пад Оршай.
Асабіста Якуб Колас не быў знаёмы ні з Марынай Цвятаевай, ні з Барысам Пастэрнакам, але шмат гадоў народны паэт Беларусі сябраваў з адным з заснавальнікаў пецярбургскага «Цэха паэтаў» Сяргеем Гарадзецкім, які, у свю чаргу, неаднаразова сустракаўся з Барысам Леанідавічам, а ў архіве паэта захоўваўся грунтоўна зачытаны асобнік кнігі Б. Пастэрнака «Сестра моей жизни», з дарчым подпісам аўтара Сяргею Мітрафанавічу. Выдатны майстар шаржа С.Гарадзецкі маляваў Якуба Коласа, А.Блока, Г.Ахматаву, В.Хлебнікава, А.Белага. Сярод таленавітых сяброўскіх шаржаў Гарадзецкага захаваўся і партрэт Б.Пастэрнака, намаляваны ў 1945 годзе.
Госці вечара даведаюцца пра гісторыю ўзаемаадносін Марыны Цвятаевай і Барыса Пастэрнака, пачуюць вершы ў арыгінале і ў перакладзе на беларускую мову, а таксама песні на вершы Цвятаевай. Спецыяльна запрошаны госць вечара – вучоны сакратар Аляксандраўскага літаратурна-мастацкага музея Марыны і Анастасіі Цвятаевых (Уладзімірская вобласць, Расія) – Эльвіра Калашнікава распавядзе пра плённы ў творчых адносінах перыяд жыцця Марыны Цвятаевай, аб прыездзе ў Аляксандраў Восіпа Мандэльштама і пра ўзаемаадносіны гэтых двух вялікіх паэтаў.
Вядучыя літаратурна-музычнай імпрэзы – акцёр і рэжысёр Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь Алег Вінярскі і актрыса Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М. Горкага Алена Уладамірская-Пастрэвіч.

САРДЭЧНА ЗАПРАШАЕМ!

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Стоимость:

    60 000 руб.

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно