-
Стоимость билетов:
90 000 руб.
-
Точки продаж:
У касе тэатра: вт.-пт: з 10:00 да 18:00, сб.-ндз.: з 10:00 да 13:00; +375 212 36 90 77
Беларускі тэатр “Лялька” запрашае на непаўторную вечарыну “Баль закаханых у Белай панны”. Вас чакаюць незвычайная атмасфера балю, чароўная музыка, майстар-клас па танцах, разнастайныя гульні і ўтульная фотазона. А таксама на балі будзе працаваць пошта закаханых, праз якую Вы зможаце прызнацца ў каханні ці сімпатыі. Самая рамантычная гаспадыня балю, Белая панна, падрыхтавала для Вас шмат цікавых і прыемных сюрпрызаў. Рыхтуйцеся да чароўнага вечара закаханых. Толькі там Вы зможаце зрабіць самае незвычайнае прызнанне ў каханні, а гаспадыня балю Вам у гэтым абавязкова дапаможа.
Напрыканцы вечара Белая панна запросіць усіх паглядзець спектакль “Дэкамерон”. У гэтай незвычайнай імправізацыі на тэмы Джаванні Бакачча на вачах у гледачоў будзе нараджацца спектакль, насычаны песнямі, танцамі і жартамі. На карнавальнай гарадской плошчы карагодзіць персанажаў Каханне – у кожнага сваё, непаўторнае і непараўнальнае. Над пытаннем, якім яно можа быць, і як павінен паводзіць сябе чалавек, каб заслужыць сапраўднае пачуццё, прапануецца паразважаць гледачам. А заадно і добра адпачыць, цешачыся жыццясцвярджальным гумарам знакамітага фларэнтыйца эпохі Адраджэння.
Чакаем гледачоў, апранутых адпаведна выпадку: спадарыні ў сукенках, спадары ў касцюмах.
90 000 руб.
У касе тэатра: вт.-пт: з 10:00 да 18:00, сб.-ндз.: з 10:00 да 13:00; +375 212 36 90 77