24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Прэзентацыю кнігі «Наш стары добры Вавілон. Прагулка па горадзе ў Мінскіх гісторыйках»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Кніга пра гісторыю Мінска выйшла па-беларуску і па-нямецку. Запрашаем на прэзентацыю.  

20 студзеня ў 18.00 кампанія «Будзьма беларусамі!» і Саюз беларускіх пісьменнікаў запрашаюць на прэзентацыю беларуска-нямецкага выдання кнігі Міхаіла Валодзіна «Наш стары добры Вавілон. Прагулка па горадзе ў Мінскіх гісторыйках».

«Мінск – адзін з самых нудных гарадоў у свеце». Такі прысуд гораду вынес шэсцьдзесят гадоў таму нямецкі пісьменнік Бертальт Брэхт. Што ж, і геніям уласціва памыляцца! Калі б вялікі немец прачытаў кнігу нашага сучасніка Міхаіла Валодзіна і прагуляўся разам з аўтарам па мінскіх вуліцах, ён напэўна змяніў бы сваё меркаванне. Цяпер яму было б яшчэ прасцей, бо літаральна сёння «Наш стары добры Вавілон. Прагулка па горадзе ў Мінскіх гісторыйках» загучаў па-нямецку і – што для нас больш важна! – па-беларуску!

І ўпэўніваем вас: калі б Бертальт Брэхт трапіў у мінскі Вавілон, як да яго Альберт Эйнштэйн, Леў Талстой, Джанларэнца Берніні, Жан-Батыст Мальер і многія іншыя, то адчуў бы сябе мінчанінам. Бо Мінск – гэта сусвет! Не дарма ж аўтар «Мінскіх гісторыек» сцвярджае, што ўсе людзі – мінчане!

Запрашаем прагуляцца па нясумным Мінску разам з
* мастакамі Сяргеем Стэльмашонкам, Уладзімірам Цэслерам, Ігарам Рымашэўскім, Змітром Сурыновічам;
* музыкамі Віктарам Шалкевічам, Змітром Вайцюшкевічам, Пятром Клюевым;
* знаўцамі мінскай гісторыі Сяргеем Харэўскім, Вадзімам Зелянковым, Цімохам Акудовічам, Змітром Падбярэзскім і іншымі цікавымі мінчанамі.

Чакаем вас!

Падзея ў Facebook.

Беларуска-нямецкае выданне «Мінскіх гісторыек», падрыхтаванае кампаніяй «Будзьма беларусамі!» і Саюзам беларускіх пісьменнікаў у серыі «Кнігарня пісьменніка», неўзабаве з’явіцца ў кнігарнях. Сачыце за навінамі!

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Стоимость:

    Бясплатна

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно