24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Дыскусія «Розныя досведы ідэнтычнасці – адна нацыя?»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

7-10 снежня 2015 года ў Мінску пройдуць «Дэбаты аб Еўропе» – серыя дыскусій з удзелам прадстаўнікоў Беларусі, Германіі, Украіны, Расіі, Эстоніі, Босніі ды Герцагавіны, Даніі, Швецыі, Аўстрыі.

Мы абмяркоўваем шэраг важных для Беларусі тэм, разглядаючы іх у агульнаеўрапейскім кантэксце:
- Якім чынам мы сёння гаворым аб нацыі і нацыяналізме?
- Нацыянальная супольнасць і нацыянальнае ўключэнне (досвед людзей ды супольнасцей з рознай ідэнтычнасцю на фоне спробаў стварэння адзінага нацыянальнага праекта).
- Якія сённяшнія каштоўнасці ды практыкі здольны аб'яднаць людзей у сучасных грамадствах на тэрыторыі Еўропы (у тым ліку і па-за яе межамі). Якое значэнне мае сярод гэтых практык і каштоўнасцей ідэя нацыі?
- Якое месца займаюць Расія і Еўропа сярод нашых уяўленняў аб нацыянальных праектах?

Удзельнікі дыскусіі ад Беларусі прадстаўляюць розныя супольнасці ды ініцыятывы (тэатральная і ўрбаністычная супольнасці, фемінісцкі рух, ЛГБТ-інцыятывы, літаратурная і акадэмічная супольнасці) і розныя рэгіёны краіны.

Фінальная публічная дыскусія «Розныя досведы ідэнтычнасці – адна нацыя?» адбудзецца 9 снежня (серада) а 18.30 у прасторы EventSpace (вул. Кастрычніцкая, 16а).

Уваход вольны.

Адна з мэтаў дыскусіі – разгляд беларускай сітуацыі на фоне падзей ў іншых краінах Еўропы (раз'яднанне Украіны ці выпрабаванне Германіі бежанцамі), пошук важных для грамадства каштоўнасцяў ды ідэй, здольных пераадолець межы традыцыйных уяўленняў аб нацыянальнай ідэнтычнасці і нацыі.

У дыскусіі возьмуць удзел: Валянцін Акудовіч (Беларусь), Ірына Саламаціна (Беларусь), Інга Петц (Германія) і Барыс Херсонскі (Украіна). Мадэратары – Вольга Шпарага і Аляксей
Братачкін (Беларусь).

На пачатку фінальнай дыскусіі будзе прадстаўлены матэрыял трохдзённых абмеркаванняў адзначаных пытанняў.

Мерапрыемства ў Facebook

Праграма «Дэбаты аб Еўропе» створана ў 2012 годзе пры падтрымцы фонда S. Fischer Stiftung, Нямецкай акадэміі мовы і паэзіі і дабрачыннага фонду культуры Allianz Kulturstiftung (Германія). Суарганізатар з беларускага боку – European College of Liberal Arts in Belarus (ECLAB).

«Дэбаты аб Еўропе» падтрымліваюцца Міністэрствам замежных спраў ФРГ.

Інфармацыйная падтрымка – сетка інтэлектуальных часопісаў Eurozine і Альманах сучаснае беларускае культуры pARTisan.

Пры партнёрскай падтрымцы Інстытута імя Гётэ ў Мінску.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Стоимость:

    Бесплатно

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно