24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Прэзентацыя кнігi вершаў беларускамоўнай іспанкi Ангелы Эспінозы «Раяль ля мора»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Анхела Эспіноса Руіз, іспанка, якая размаўляе па-беларуску, прэзентуе сваю кнігу вершаў “Раяль ля мора” у Мінску 21га лістапада. Прэзентацыя адбудзецца ў межах праекту “Саўндчэк” у прасторы “Арт Сядзібы”. Адрас: пр. Незалежнасці, 58, гандлёвы цэнтар "Маскоўска-Венскі", 4-ты паверх (у правым пад'ездзе ёсць ліфт), пакой 430. Уваход бясплатны, але колькасць месцаў абмежаваная, запісацца на сустрэчу варта ў адмысловай суполцы Ўкантакце.

Студэнтка Ангела Эспіноза з Малагі ніколі не была ў Беларусі, вывучыла мову па падручніках з інтэрнэту і выдала кнігу беларускіх вершаў «Раяль ля мора». А ва ўнівэрсітэце Гранады яна арганізавала курсы «Мова Нанова» для трох іспанскіх студэнтак. Ангела вядзе блог пад назвай «Іншаземка, якая піша па-беларуску». Аўтарка так вольна і правільна гаворыць па-беларуску, як ня можа большасць выпускнікоў беларускіх школ. Гэтага яна дамаглася ўсяго за два апошнія гады.

У сваім інтэрв’ю для радыё “Свабода” Ангела так акрэсліла свае стасункі з беларускай мовай, - “Я зразумела адразу, што каб зразумець беларускую культуру, гісторыю Беларусі, зразумець, што адбываецца ў Беларусі, тэрмінова трэба ведаць беларускую мову. Я пачала вучыць, і для мяне гэта было відавочна. Для мяне гэта факт! Трэба дыхаць, таму што памрэш, калі ня дыхаць. Трэба ведаць беларускую мову, калі хочаш жыць у беларускай культуры».

Праект «Саўндчэк» (SoundCheck) — гэта сустрэчы за кавай або гарбатай з цікавымі творчымі людзьмі, з якімі карысна паразмаўляць у нефармальнай абстаноўцы. Гасцямі выступаюць культурныя дзеячы, аўтары паспяховых праектаў і проста людзі, якія натхняюць.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно