24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Экскурси по городу Бресту «Я быў тут»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Запрашаем на цыкл бясплатных экскурсій па Брэсце.

На гэтым тыдні пройдзе адразу дзве бясплатных экскурсіі па Берасцю з цыкла “Я быў тут”, якія ладзяцца ў межах кампаніі “Наша мова”.

19 сакавіка (субота) ў 14:00 пачнецца бясплатная экскурсія ў музеі “Бярэсце”. Гэта экскурсія будзе тычыцца сярэднявечнай гісторыі нашага горада. Гэта ўнікальны комплекс, які захоўвае драўляныя будынкі XI-XII стагоддзя, а таксама археалагічныя знаходкі якімі карысталіся нашы продкі. Для ўсіх жадаючых гэта экскурсія бясплатна, збор каля ўвахода ў музей, у 14:00.

Другая экскурсія адбудзецца ў нядзелю 20 сакавіка. Экскурсавод, краязнаўца і вядучая курсаў “Мова нанова” Воля Малафеечава распавядзе гісторыю Берасця на прыкладзе той архітэктуры, якая захавалася да сённяшняга дня. Пачатак экскурсіі ў 14:00 на скрыжаванні праспекта Машэрава і вуліцы Леніна.

Экскурсіі спадабаюцца ўсім, хто хоча больш даведацца пра багатую гісторыю аднаго з найстарэйшых гарадоў Беларусі, пазнаёміцца з яго культурным жыццём (былым і сучасным), убачыць культавыя будынкі і даведацца пра таленавітых людзей, якія жылі і тварылі ў гэтых месцах. Цікава будзе і берасцейцам, і гасцям Брэста!

Даведка:
Кампанія “Наша мова” стартавала ў Берасці ў 2014 годзе. Яна прыцягнула вялікую колькасць удзельнікаў у свае крэатыўныя праекты: стварэнне паштоўкі “Кахай па-беларуску”, “Берасцейскі
вершнік”, конкурс “Фотамаўленне”, Акцыя “Мова дзеткам” і іншыя. У 2015 годзе кампанія працягвае праводзіць цікавыя конкурсы і мерапрыемствы і тым самым
прыцягваць берасцейскую моладзь да актыўнага жыцця.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Стоимость:

    Бесплатно

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно