24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Пачытай мне комікс!

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

У межах “Месяца польскай літаратуры з кнігарняй логвінаЎ” прэзентацыя-дыскусія з удзелам польскіх і беларускіх коміксаробаў і выдаўцоў: Томаша Самойліка і Адама Глобуса, а таксама Паўла Адамяка і Змітра Вішнёва. Прэзентацыя перакладу польскага комікса “Бортнік Ігнат і скарб пушчы”. Вядучая – арт-крытык, рэдактарка альманаха "pARTisan" Таццяна Арцімовіч.
Галерэя Ў (Незалежнасці, 37а). Пачатак а 19-00.

Пра комікс “Бортнік Ігнат і скарб пушчы”. Трэці падзел Рэчы Паспалітай. Разам са знікненнем дзяржавы пад пагрозай аказаліся пушчы, што трапілі пад уладу расійскай імперыі, у тым ліку - Белавежская. Герой комікса, бортнік Ігнат, жыве ў старой часцы пушчы і займаецца дзікімі пчоламі. Даведаўшыся пра планаваную вырубку і знішчэнне пушчы, Ігнат уступае ў змаганне за свой дом. Авантурная фабула комікса спалучае гістарычныя элементы з вымысленнымі. Комікс напісаны простай моваю. Насычаны гумарам, аздоблены яркімі ілюстрацыямі і каларытнымі персанажамі. А тая акалічнасць, што дзеянне разгортваецца на тэрыторыях сучасных Польшчы, Беларусі, Літвы, і Ўкраіны робіць яго прывабным не толькі для польскіх чытачоў, і не толькі для дзетак. 

Томаш Самойлік – навуковец, супрацоўнік Інстытута даследавання сысуноў Польскай акадэміі навук у Белавежы, прафесійна займаецца даследаваннем натуральнай гісторыі Белавежскай пушчы. Акрамя таго піша кнігі для дарослых і дзяцей, а таксама стварае коміксы, за што атрымаў шэраг узнагарод і прэміяў.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Стоимость:

    Бесплатно

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно