24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Дзяды. Шанаванне продкаў

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Абрадавае мерапрыемства «Дзяды. Шанаванне продкаў» — гэта мастацкая рэканструкцыя свята на падставе этнаграфічных звестак. Мерапрыемства распрацавана музейнымі супрацоўнікамі з дапамогай студыі «Варгін».
Асноўная мэта мерапрыемства – адлюстраваць тыя адметныя традыцыі святкавання, якія захаваліся да сённяшніх дзён, і тыя, якія з цягам часу амаль што зніклі. У гэтым годзе дадаткова будзе прадэманстравана палеская традыцыя шанавання продкаў пад час святаў «Дзяды» і «Радаўніца», наглядны паказ якой быў зроблены паводле экспедыцыйных матэрыялаў.

Наведвальнкі мерапрыемства атрымаюць магчымасць:

  • убачыць тэатральную пастаноўку «Святочная вячэра»; 
  • пазнаёміцца з палескай традыцыяй шанавання продкаў;
  • пачуць серыю адукацыйных расповедаў пра памінальныя традыцыі беларусаў;
  • атрымаць асалоду ад традыцыйнай музыкі і іншае!
У праграме мерапрыемства прымуць удзел фальклорныя гурты г. Мінска: «Талака», «Раме», студыя «Варгін», музычны калектыў «Жвавы карчмар» і іншыя.

Падчас мерапрыемства за дадатковую плату можна:
  • набыць сувеніры ад народных майстроў
  • наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэррыторыі музея.
Запрашаем прыняць удзел у абрадавым мерапрыемстве «Дзяды. Шанаванне продкаў» на тэрыторыі музея!

Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17:00. Каса працуе з 10:00 да 16:30.

Шаноўныя наведвальнікі!
  • Калі ласка, паклапаціцеся пра абутак і вопратку згодна з умовамі надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Стоимость:

    Для дарослых — 5,00 (50 000) руб.;
    Для студэнтаў — 3,50 (35 000) руб.;
    Для дзяцей школьнага ўзросту — 2,00 (20 000) руб.;
    Для пенсіянераў пры наяўнасці пасведчання — 3,00 (30 000) руб.;
    Для дзяцей дашкольнага ўзросту — бясплатна

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно