24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Містэрыя ў Белай панны

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Містэрыя ў Белай панны 

Мерапрыемства адбудзецца 31 кастрычніка ў Беларускім тэатры “Лялька”.

Калісьці на гары, дзе пачалася гісторыя Віцебска, стаяў Верхні замак. І жыла ў ім прыгожая князёўна. А потым замак быў знішчаны… Але віцябляне яшчэ некалькі стагоддзяў бачылі прыгожую паненку, апранутую ў белае, усю ў золаце і дыяментах, з кнігаю ў руках і ў атачэнні жывых ільвоў. Белая панна шчодра прапаноўвала сустрэчным каштоўнасці, толькі вось пакарыстацца імі дагэтуль ніхто не змог…

Усіх, каго зацікавіла паданне, Беларускі тэатр “Лялька” запрашае на непаўторную вечарыну “Містэрыя ў Белай панны”. Вы зможаце пазнаёміцца з гісторыяй пра Гаспадыню Замкавай гары, увасобленай у ценявым тэатры.

Потым усіх чакае незвычайны квэст. Яго паслядоўнасць перагукаецца з усталяваным на Замкавай гары ў ХІХ стагоддзі “ваксалам”, куды ўваходзілі павільён для танцаў, кегельбан, альтанка для тых, хто ня танчыць і кавярня.

Рыхтуйцеся да неспадзяванак і рызыкоўных выпрабаванняў!

Калі гледачам хопіць спрыту, розуму і адвагі пераадолець прапанаваныя Белай паннай іспыты, яна, мажліва, літасціва запросіць прысутных пабачыць спектакль “Загубленая душа, альбо пакаранне грэшніка” паводле твораў Яна Баршчэўскага. Ён стылізаваны пад тэатральную пастаноўку колішніх езуіцкіх калегіюмаў, з барочнай атмасфераю ды глыбокай павучальнасцю,
прыпраўленай дасціпным гумарам.

Па сканчэнні спектакля на пляцоўцы ля тэатра “Лялька” вас чакае сустрэча з “AGNI show”. Гэты унікальны калектыў, удзельнік шматлікіх міжнародных фестываляў, наладзіць дзівоснае вогненнае відовішча ў завяршэнне непаўторнага вечара, праведзенага з Белаю паннай.

Чакаем гледачоў, апранутых адпаведна выпадку: спадарыні ў сукенках, спадары ў касцюмах. Вітаюцца маскі.

Конкурс “Лепшая маска на “Містэрыю ў Белай панны”

УВАГА! Беларускі тэатр “Лялька” абвяшчае незвычайны конкурс на самую лепшую гатычную маску да “Містэрыі ў Белай панны”!

Той, хто да 21 кастрычніка дашле ў суполку тэатра “Лялька” ў “Кантакце” (http://vk.com/lialka_theatre) свой фотаздымак у самай арыгінальнай масцы, атрымае запрашальны білет і ўласную ролю ў “Містэрыі ў Белай панны”.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Стоимость:

    60 000 руб.

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно