Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Узнагароджанне лаўрэатаў конкурсу «Экслібрыс»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Стоимость

Бесплатно

Жанр Награждение

27 верасня а 18:30 у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры (Мінск, вул. Багдановіча, 13) адбудзецца ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў Літаратурнага конкурсу «Экслібрыс» імя Францішка Скарыны. Сёлета, у год 500-годдзя выхаду першай беларускай кнігі - скарынаўскага перакладу «Псалтыра» - конкурс быў прысвечаны мастацкаму перакладу. Уваход вольны.

У цырымоніі возьмуць удзел сябры журы і лаўрэаты нашага конкурсу.

Першае месца сёлета атрымала Іаанна Владыка за пераклад "Найлепшага месца на Зямлі" Тэрэсы Тышыньскай.

Другое месца: Алесь Емяльянаў-Шыловіч за падборку перакладаў з англійскай і польскай моваў.

Трэцяе месца: Сяргей Матырка за пераклад "Вялікага Гэтсбі" Ф. Скота Фіцджэральда.

Прызёрамі конкурсу сталі таксама Надзея Квасняк за пераклады вершаў Юльяна Тувіма і Яўгенія Лабоха за пераклад Сакі (Гектара Х'ю Манро).

Нагадаем, у склад журы конкурсу ўвайшлі: Ірына Багдановіч, Лявон Баршчэўскі, Зміцер Колас, Уладзімір Папковіч, Алена Пятровіч, Андрэй Хадановіч, Ганна Янкута.

Спецыяльны госць: музыка Андрусь Такінданг і яго сябры!

Саюз беларускіх пісьменнікаў запрашае!

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы