24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

«Хутар Шаблі» збірае аматараў агратурызм

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Сёлета мы не праводзім вялікія фестывалі, але мы не забываемся на сваіх сяброў. 

У канцы ліпеня госці аграсядзібы мелі магчымасць добра адпачыць. Увечары да нашай прыемнай кампаніі завітаў у госці беларускі музыка Лявон Вольскі. 

Зараз мы запрашаем усіх ахвотных на чарговы адпачынак 21-23 жніўня! 

Прыехаць на хутар можна ў пятніцу, 21 жніўня, паставіць намёт і атрымоўваць асалоду ад шпацыраў па ўзгорках даліны Буянкі. Жнівень вядомы зоркападамі, а на небе над хутарам іх вельмі шмат. Зораў і жаданняў хопіць на ўсіх.

Раніцай 22 жніўня, у суботу, для аматараў запланаваны аўташпацыр на асабістых аўто па маршруце «Лоск-Кашчэлічы-Высокае» з наведваннем старажытных гарадзішчаў, аглядам іншых гістарычных славутасцяў, а таксама пікнік на беразе ракі Заходняя Беразіна. 

А ўвечары каля вялікага вогнішча мы будзем слухаць вядомыя і любімыя песні ў выкананні Змітра Вайцюшкевіча, размаўляць пра жыццё, спяваць ды танчыць.

ЯК ПАТРАПІЦЬ НА ЎІКЭНД?

Заключыць дамову аб аказанні агратурыстычных паслуг і ўнесці аплату можна ў мінскім офісе хутара па адрасе вул. Калініна, 5 «Тэатральная каса».

Колькасць месцаў абмежаваная.

Паркінг, вада, дровы для вогнішчаў, вольнае паветра і добры адпачынак — традыцыйна бясплатна!

Бярыце добры настрой, намёты, ровары, вуды, любімых хатніх жывёлаў і верных сяброў.

Да сустрэчы на хутары!

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно