24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Экскурсія «Па Ратушнай плошчы і ваколіцах»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Па Ратушнай плошчы і ваколіцах – гэта экскурсія пазнаёміць вас зь гістарычным цэнтрам нашага гораду. Мы даведаемся з вамі, што за будынкі знаходзяцца на Ратушнай плошчы, што ў іх калісьці было і што знаходзіцца зараз.

Мы пройдземся па вуліцы Губернатарскай і завітаем да пана губернатара ў госьці, пабачым будынак, у якім узьнік першы гарадзкі музэй, наведаем Ратушу, каля якой даведаемся, калі наш горад атрымаў Магдэбургскае права, што гэта значыла для месца і якую прынесла яму карысьць.

Таксама пабачым царкву Сьвятога Духа і кляштар базылянаў, ля якіх пагутарым пра гісторыю і лёс вуніяцтва на Беларусі.

Пройдземся старажытнымі вулачкамі Верхняга гораду, пагутарым пра яго архітэктуру і асаблівасьці будаўніцтва. Пабачым месца, дзе калісьці стаяў менскі гарадзкі тэатар, дзе калісьці адбылася прэм'ера знакамітай "Ідыліі" Манюшкі і Дуніна-Марцінкевіча, а напрыканцы апынемся на месцы, дзе раней стаяў адзін з самых прыгожых касьцёлаў Рэчы Паспалітай і даведаемся, што гэта быў за храм і чаму ён зьнік.

Вас чакае безьліч цікавых гісторый, сьмешных выпадкаў і падарожжа ў мінулыя стагодзьдзі.

Сустракаемся ля ГУМу з боку вуліцы Леніна ля абменьніку


+375 29 564 70 09
http://vk.com/vandrouki_u_minulaje
https://www.facebook.com/groups/vandrouki.u.minulaje  

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Стоимость:

    Чаевые

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно