24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Адпачывай разам з «А-100»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Сетка аўтазаправачных станцый «А-100» у перыяд з 12 чэрвеня да 11 ліпеня прапануе сваім гасцям весела і з карысцю правесці час! Запрашаем Вас пазабаўляцца і адпачыць ад працоўных будняў.

Усе мерапрыемствы будуць праходзіць на АЗС «А-100» №35 у Новым Двары, якая размешчана на знешнім кальцы МКАД, побач з Чыжоўкай – Мінскі р-н, Навадворскі с/с, 82. Размяшчэнне аўтазапраўкі на карце можна паглядзець тут  

Субота 13 чэрвеня (11.00 – 13.00) – шоў рэтраматацыклаў і падарожжа на «машыне часу»
Вас чакаюць рэтраматацыклы розных марак, рэтраўтобус ПАЗ 1968 г.в., віктарына па гісторыі на прызы ад «А-100». 

Субота 20 чэрвеня (11.00 – 13.00) – вулічны 3D-графіці майстар-клас 
Каманда сапраўдных прафесіяналаў стрыт-арту будзе ствараць унікальны 3D-графіці-праект. 

Субота 27 чэрвеня (11.00 – 13.00) – форум тэатраў на адкрытым паветры
Вы ўбачыце сапраўдную тэатральную феерыю пад адкрытым небам: стым-панк, жывыя фігуры і тэатральныя майстар-класы.

У пятніцу 3 ліпеня – у Дзень горада – унікальны сюрпрыз!
На працягу ўсяго дня і ў далейшым у Вас будзе магчымасць прыехаць і сфатаграфавацца на фоне новай архітэктурнай цікавосткі, якая з’явіцца на АЗС «А-100» .

Прыязджайце разам са сваёй сям’ёй: ва ўсе дні мерапрыемстваў у дзяцей будзе магчымасць зрабіць ультрамодны аквагрым. А таксама ўсіх чакаюць прыемныя сюрпрызы ад сяброў кампаніі «А-100» Funny Sport.
Для ўсіх гасцей мерапрыемстваў мы арганізоўваем творчы фотаконкурс «Выхадныя разам з «А-100» на розыгрыш каштоўных падарункаў.

Для таго, каб узяць удзел трэба:
– зрабіць фатаграфію з любога мерапрыемства на АЗС у Новым Двары;
– размясціць яе з хэштэгам #A100ND у каментарах да паста пра конкурс у любой з афіцыйных груп кампаніі ў сацыяльных сетках
https://vk.com/a100azs 
https://www.facebook.com/a100azs 
https://twitter.com/a100azs 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно