-
Стоимость:
Чаевые
А какие-то контакты? Куда писать, кому звонить? ))
Любіце легенды, паданьні, таямніцы? Тады гэтая экскурсія для Вас!
Пачнем мы нашую вандроўку з таямнічай і легендарнай Залатой Горкі зь яе скарбамі, легендамі, паданьнямі, падземнымі хадамі і касьцёлам Сьвятога Роху.
Мы пазнаёмімся зь гісторыяй прасьпекту Незалежнасьці, даведаемся, якое дачыненне меў Міхаіл Ламаносаў да помніку Перамогі, хто такі Лі Харві Освальд і як ён зьвязаны з Менскам, а таксама пачуем аповед пра сучасных муз і знакамітае Траецкае прадмесьце, якое хавае ў сабе нямала таямніц.
Цікавыя легенды пра менскіх русалак, кракадзілаў, цмокаў, рыцараў; трагічная гісторыя каханьня і помсты, нарыс пра жыцьцё й творчасьць аднаго з самых знакамітых беларускіх мастакоў – ўсё гэта чакае вас падчас нашага падарожжа.
Сустракаемся ля ўваходу ў Палац Мастацтваў. Вул. Казлова, 3
+375 29 564 70 09
http://vk.com/vandrouki_u_minulaje
https://www.facebook.com/groups/vandrouki.u.minulaje
Чаевые
А какие-то контакты? Куда писать, кому звонить? ))