24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Несур'ёзна пра сур'ёзнае

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

1 красавіка 2015 года ў 16.30 у галерэі «Лабірынт» Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбудзецца вечар гумару «Несур'ёзна пра сур'ёзнае», арганізаваны бібліятэкай сумесна з Выдавецтвам «Чатыры чвэрці» і Саюзам пісьменнікаў Беларусі.

У межах мерапрыемства пройдзе прэзентацыя кніг выдавецкай серыі «Несур'ёзна пра сур'ёзнае». Выданні пачалі друкавацца ў 2014 годзе. Адкрыла гэту гумарыстычную серыю кніга беларускага пісьменніка Савелія Паўлава «Тэрапія смехам», а далей яе папоўнілі выданні «Тары – бары» вядомага майстра літаратурных пародый Анатоля Зэкава, «На все село один мужик» Васіля Ткачова, «Прыколы ад Міколы» Міколы Шабовіча, «Смех для всех» Ірыны Фамянковай. 

Удзельнікаў вечара чакае сустрэча з пісьменнікамі-гумарыстамі, мастаком Валянцінам Губаравым, карціны якога ляглі ў аснову мастацкага афармлення кніг. У выкананні аўтараў прагучаць гумарэскі, фельетоны, літаратурныя пародыі. З жартоўнымі музычнымі творамі перад гасцямі выступіць камерны хор «Класіка», вясёлы настрой падорыць дзіцячы танцавальны калектыў. 

Падчас імпрэзы будзе арганізавана выстаўка-прагляд кніг выдавецтва «Чатыры чвэрці» з фонду Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Выдавецтва арганізуе продаж кніг і магчымасць узяць аўтограф у аўтараў выданняў.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Стоимость:

    Бесплатно

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно